Роберт Мацвеевіч Клімін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Р. М. Клімін)
Роберт Мацвеевіч Клімін
Дата нараджэння 18 верасня 1939(1939-09-18) (84 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, дызайнер
Месца працы
Вучоба
Член у

Роберт Мацвеевіч Клімін (руск.: Роберт Матвеевич Климин; нар. 18 верасня 1939, Рыбінск, Расія) — беларускі мастак, дызайнер і выкладчык. Дацэнт кафедры дызайну БДУ і БДАМ.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1945—1960 гадах жыў у Кішынёве ў Малдове. Скончыў Рэспубліканскае мастацкае вучылішча ў Кішынёве.

У 1968 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў.

У 1968—1972 гадах працаваў мастаком-канструктарам у Экспірыментальна-канструктарскім бюро мэблі Рэспублікі Беларусь.

З 1969 года працуе ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў на факультэце дызайну і дэкаратыўна-ўжытковага мастацтва. Адначасова з 2004 года дацэнт кафедры камунікатыўнага дызайну Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта[1].

Адзін з заснавальнікаў Саюза дызайнераў БССР (1976—2018).

З 1989 года член Міжнароднай асацыяцыі дызайнераў.

Жыве і працуе ў Мінску.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]