Перайсці да зместу

Рыбінск

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Рыбінск
руск.: Рыбинск
58°03′00″ пн. ш. 38°50′00″ у. д.HGЯO
Краіна  Расія
Суб’ект федэрацыі Яраслаўская вобласць
Гісторыя і геаграфія
Заснаваны 1071
Першая згадка 1071
Вышыня цэнтра 100 м
Водныя аб’екты Рыбінскае вадасховішча, Волга і Шэксна
Часавы пояс UTC+03:00
Насельніцтва
Насельніцтва
  • 169 579 чал. (1 студзеня 2025)[1]
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 4855
Паштовы індэкс 152900–152939
Код АКАТП 78415000000
rybinsk.ru
Паказаць/схаваць карты
Рыбінск (Расія)
Рыбінск
Рыбінск

Рыбінск[2] (руск.: Ры́бинск), (з 15 сакавіка 1984 па 4 сакавіка 1989 — Андро́паў) — другі па велічыні горад Яраслаўскай вобласці Расіі. Размешчаны за 82 км ад абласнога цэнтра горада Яраслаўля. Адміністрацыйны цэнтр Рыбінскага раёна, у які не ўваходзіць, мае статус горада абласнога значэння і ўтварае гарадскую акругу горад Рыбінск. Размешчаны на сутоку рэк Волгі, Шэксны і Чаромухі. Ганаровае званне Расійскай Федэрацыі «Горад працоўнай доблесці». 5 чэрвеня 2025 года Рыбінск увайшоў у нацыянальны турысцкі праект «Залатое кальцо Расіі».

Рыбінск. Пачатак 20 стагоддзя

Упершыню ў летапісе пад 1071 годам згадваецца паселішча на тэрыторыі сучаснага Рыбінска — Усць-Шэксна. З 1137 года яно называлася Рыбаньск, з 1504 года — Рыбная слабада. Пасля адкрыцця Вышневалоцкай воднай сістэмы (1709) слабада пачала хутка развівацца як гандлёвы цэнтр і месца перагрузкі суднаў. У 1777 годзе пераўтворана ў павятовы горад (з 1778 года — Рыбінск), з 1796 года ў Яраслаўскай губерні. У 19 стагоддзі Рыбінск — найбуйнейшы гандлёвы цэнтр на верхняй Волзе, дзе збіралася да 100 тыс. бурлакоў і грузчыкаў. У 1871 годзе адкрылася чыгунка, якая звязала Рыбінск з балтыйскімі партамі і Санкт-Пецярбургам. Развівалася харчовая (мукамольная, маслабойная і інш.), лёгкая і суднабудаўнічая прамысловасць. У 1885 годзе ў Рыбінску адбылася стачка грузчыкаў (каля 3 тыс. удзельнікаў). У перыяд Рэвалюцыі 1905-07 гадоў у Рыбінску прайшоў шэраг забастовак.

Год Колькасць
2017 190 429
2018 188 678 [3]
2024 171 810 [4]
2025 169 579 [1]

Памятныя мясціны

[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі