Рэгіна Мікалаеўна Саркісава
Рэгіна Мікалаеўна Саркісава | |
---|---|
Дата нараджэння | 1966 |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | скрыпачка, канцэртмайстар |
Узнагароды |
Рэгіна Мікалаеўна Саркісава (руск.: Регина Николаевна Саркисова; нар. 1966, Варонеж) — беларуская скрыпачка, канцэртмайстар. Заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь.
Біяграфічныя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася ў Варонежы. Спрабавала паступіць Маскоўскую дзяржаўную кансерваторыю імя П. І. Чайкоўскага, але няўдала выступіла на экзамене і выправілася ў Мінск, дзе здала ўсе пяць экзаменаў у адзін дзень і была залічана ў кансерваторыю. Скончыла Беларускую дзяржаўную кансерваторыю і асістэнтуру-стажыроўку па класе А. Янпольскага. Артыст аркестра — вядучы майстар сцэны, першая скрыпка, канцэртмайстар аркестра Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі. У 1993—1997 і 2005—2008 гадах старшы выкладчык кафедры скрыпкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі[1].
Падпісала ліст дзеячаў культуры з патрабаваннем свабодных выбараў у Беларусі і была звольнена з тэатра ў 2020 годзе[2]. Разам з мужам пераехала ў Літву, дзе яны прайшлі конкурс у аркестр Музычнага тэатра Клайпеды[3].
Зноскі
- ↑ Выдающиеся выпускники и педагоги Белорусской государственной академии музыки Архівавана 4 лістапада 2020.
- ↑ nashaniva.by
- ↑ nv-online.info Архівавана 22 снежня 2020.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся ў 1966 годзе
- Нарадзіліся ў Варонежы
- Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
- Постаці Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь
- Выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
- Заслужаныя артысты Беларусі
- Асобы
- Музыканты паводле алфавіта
- Скрыпачы Беларусі
- Рэпрэсаваныя рэжымам Лукашэнкі
- Канцэртмайстары