Роза Дзмітрыеўна Шэліхава
Роза Дзмітрыеўна Шэліхава | |
---|---|
Дата нараджэння | 11 чэрвеня 1924 |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 3 снежня 2000 (76 гадоў) |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Партыя | |
Член у |
Роза Дзмітрыеўна Шэліхава (нар. 11 чэрвеня 1924, Тбілісі — 3 снежня 2000) — беларускі архітэктар.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыла Азербайджанскі індустрыяльна-будаўнічы інстытут у 1947 годзе. Працавала ў Гарпраекце ў Кіраваградзе. З 1953 года — архітэктар, старшы архітэктар, кіраўнік групы архітэктараў у Белдзяржпраекце, з 1970 па 1982 год — кіраўнік групы архітэктараў, галоўны архітэктар праектаў у БелНДІПгорадабудаўніцтва.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1959 года. Член КПСС з 1950 года. Пражывала ў г. Мінск.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]У Кіраваградзе выканала праекты планіроўкі гарадскога парку і шэрагу малых формаў, у т.л. бібліятэчна-шахматнага павільёна (1949).
Асноўныя працы ў Беларусі: генпланы Барысава (1966), Івацэвічаў (1969), праекты размяшчэння жылога і культурна-бытавога будаўніцтва ў Бабруйску (1971, 1981), Слуцку (1972); у аўтарскім калектыве: генпланы Бабруйска (1966), Горак (1973), Добруша (1974), Слуцка (1978), ПДП Паўночнага жылога раёна Бабруйска (1966).
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Шелихова Роза Дмитриевна // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- Нарадзіліся 11 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1924 годзе
- Нарадзіліся ў Тбілісі
- Памерлі 3 снежня
- Памерлі ў 2000 годзе
- Выпускнікі Азербайджанскага ўніверсітэта нафты і прамысловасці
- Супрацоўнікі Белдзяржпраекта
- Супрацоўнікі БелНДІПгорадабудаўніцтва
- Члены КПСС
- Члены Саюза архітэктараў СССР
- Члены Беларускага саюза архітэктараў
- Асобы
- Архітэктары паводле алфавіта
- Архітэктары Беларусі
- Архітэктары XX стагоддзя
- Архітэктары Крапыўныцкага
- Архітэктары Барысава
- Архітэктары Івацэвічаў
- Архітэктары Бабруйска
- Архітэктары Слуцка
- Архітэктары Горак
- Архітэктары Добруша