Перайсці да зместу

Сабалёўскі сельсавет (Краснапольскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сабалёўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Краснапольскі раён
Адміністрацыйны цэнтр Сабалі
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924,
20 снежня 1982
Дата скасавання 11 красавіка 1960,
31 студзеня 1992

Сабалё́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Краснапольскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Сабалі.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Краснапольскага раёна Калінінскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Магілёўскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Краснапольскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Магілёўскай вобласці. 11 красавіка 1960 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Мхініцкага сельсавета[1].

20 снежня 1982 года ўтвораны зноў у складзе Краснапольскага раёна Магілёўскай вобласці БССР з часткі Мхініцкага сельсавета ў складзе 16 населеных пунктаў: вёскі Аўчынец, Баравая, Беразуга, Выдранка, Горкі, Дуброўка, Завадок, Марынаполле, Пятровічы, Сабалі, Старая Буда, Топкае і пасёлкі Гарадок, Ляды, Струменск і Чэрня[2]. 31 студзеня 1992 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Мхініцкага сельсавета.

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.
  2. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 20 снежня 1982 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1983, № 3 (1737).
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.