Сабор Святога Себасцьяна (Рыа-дэ-Жанэйра)
Сабор | |
Сабор Святога Себасцьяна | |
---|---|
парт.: Catedral de São Sebastião do Rio de Janeiro | |
| |
22°54′37,11″ пн. ш. 43°10′51,10″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Месцазнаходжанне | |
Канфесія | Рымска-Каталіцкая царква |
Епархія | Roman Catholic Archdiocese of São Sebastião do Rio de Janeiro[d] |
Архітэктурны стыль | мадэрнізм |
Архітэктар | Edgar de Oliveira da Fonseca[d] |
Дата заснавання | 1979 |
Дата пабудовы | 1964 год |
Вышыня | 75 м |
Матэрыял | бетон |
Стан | дзеючы храм |
Сайт | catedral.com.br |
![]() |
Сабор Святога Себасцьяна (парт.: Catedral Metropolitana de São Sebastião) — кафедральны сабор у Рыа-дэ-Жанэйра, Бразілія.
Будынак быў пабудаваны ў стылі мадэрн па праекце архітэктара Эдгара Фансекі ў 1964-1979 гг. Сабор прысвечаны Святому Себасцьяну, заступніку горада і з'яўляецца кафедрай архідыяцэзіі Сан-Себасцьян-да-Рыа-дэ-Жанэйра. Да гэтага з сярэдзіны XVIII стагоддзя саборам была царква Кармільскай Маці Божай, сёння — сукафедра.
Сабор размешчаны ў цэнтры горада. Будынак мае канічную форму з унутраным дыяметрам 96 м і вонкавым 106 м. Вышыня — 75 м. Унутры можа знаходзіцца да 20000 чалавек. Даўжыня прамавугольных вітражоў дасягае 64 м.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.