Сад Фін

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Славутасць
Сад Фін
Bagh-e-fin kashan.jpg
33°56′45″ пн. ш. 51°22′18″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Дата заснавання 1590

Jardín de Fin, Kashan, Irán, 2016-09-19, DD 13.jpg
Кушак рзмешчаны ў цэнтральнай частцы сада.
Дэталь столі Кушак.

Сад Фін (перс.: باغ فین) — назва старажытнага сада, які знаходзіцца ў 9 км ад цэнтра іранскага горада Кашан, у канцы вуліцы Амір-Кабір. У параўнанні з іншымі шматлікімі іранскімі садамі Сад Фін арашаецца вельмі вялікай колькасцю вады[3]. Плошча сада складае 23 тысячы квадратных метраў.

У гісторыі Ірана сад вядомы тым, што ў лазне Фін, якая знаходзіцца на яго тэррыторыі, у 1852 годзе па загаду Насер ад-Дзін Шаха быў забіты яго візир Амір-Кабір.

Сад Фін 7 снежня 1935 года пад нумарам 238 быў унесены ў Спіс нацыянальных помнікаў Ірана. А ў 2012 годзе — у Спіс сусветнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА[4].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Паводле асобных дадзеных сад з'явіўся яшчэ ў перыяд існавання Ірана ў складзе Ільханаў (Хулагуідаў) (1256—1343 гады) на месцы падземнай крыніцы Фін[5]. Згодна з гістарычнымі дадзенымі, у 1573 годзе сур'ёзную шкоду саду нанес моцны землятрус[6]. А у перыяд праўлення дынастыі Сефевідаў (XVI—XVIII стагоддзі) пачалось будаўніцтва асноўных будынкаў і помнікаў на тэрыторыі Сада Фін. Праект будаўніцтва сада па загаду Шаха Абаса I Вялікага (1587—1629)[7] распрацаваў выдатны матэматык і астраном таго часу Гіяс Алдзін Джамшыд Кашані, і ў 1591 годзе па гэтаму праекту былі ўзведзены першыя будынкі ў садзе. План сада таксама вывучаў і вялікі іранскі вучоны Шэйх Бахаі.

Будаўніцтва і добраўпарадкаванне сада вялось і далей і дасягнула свайго піка ў праўленне Шаха Абаса II (1633—1666). У гэты перыяд былі ўзведзены будынкі цэнтральнага ўваходу, палац Сефевідаў і адзін з будынкаў лазні. Вядома, што Шах Салейман Сефі з дынастыі Сефевідаў змяніў назву крыніцы Фін, якая цячэ ў гэтым месцы на крыніцу Салейманіе.

З канца праўлення дынастыі Сефевідаў да перыяда праўлення дынастыі Зендаў саду не ўдзялялі ўвагі. У час праўлення Керым-хана Зенда (1705—1779), у час яког адбылось некалькі землятрусаў запар, сад і яго будынкі падвергліся рэканструкцыі і быў ўзведзен новы будынак[8].

У час праўлення Фатх Флі Шаха (1797—1837) з дынастыі Каджараў была дададзена большая частка будынкаў. Але пасля смерці Фатх Алі Шаха праца па добраўпарпдкаванню сада была спынена і без неабходнага догляду сад прыйшоў у заняпад[9]. Асобныя дрэвы і расліны ў ім загінулі.

У перыяд праўлення дынастыі Пехлеві былі ўзведзены будынкаі Нацыянальнага кашанскага музея і бібліятэкі. Таксама з 1956 года была праведзена рэканструкцыя іншых будынкаў[10].

Архітэктура сада[правіць | правіць зыходнік]

Сад Фін з'яўляецца наглядным прыкладам старажытных Іранскіх садоў. Элементамі архітэктурнага ансаімбля сада з'яўляюцца таксама вада і дрэвы, якія дапаўняюць будынкі. Нягледзячы на старажытнасць, ён з'яўляецца добра распрацаваным культурным ландшафтам, які складаецца з наступных элементаў:

Вада[правіць | правіць зыходнік]

У планіроўцы сада вада з'яўляецца ключавым элементам. Яна напаўняе басейны (басейн перад палацам Сефевідаў і інш.), цячэ ў ручаях, бруіцца ў фантанах.

Дрэвы[правіць | правіць зыходнік]

У садзе растуць 579 кіпарысаў і 11 платанаў[11]. Узрост дрэў — ад 100 да 470 гадоў. На жаль, за апошнія гады і асабліва пасля засухі 2007 года, шмат якія дрэвы захварэлі і загінулі.

Будынкі[правіць | правіць зыходнік]

У першапачатковым плане будаўніцтва сада асаблівая ўвага ўдзялялася сіметрыі. Але з цягам часу пасля праўлення дынастыі Сефевідаў, у будаўніцтве адбываецца адхіленне ад восяў сіметрыі.

У цэнтры сада размешчаны палац Сефевідаў. Малое памяшканне лазні і іншыя будынкі, якія належаць таксама часу праўлення Сефевідаў, размешчаны па таму ж прынцыпу. А палац Каджараў з прыгожымі карцінамі на столі і сценах размешчаны ўжо за межамі восі сіметрыі.

Вольны час[правіць | правіць зыходнік]

На бягучы момант шмат якія будынкі сада выкарыстоўваюцца ў якасці рэстаранаў (чайхана). Нацыянальны музей Кашана, размешчаны ў гэтым садзе, быў зачынены ў 2006 годзе і аднавіў сваю працу ў 2010[12]. Наведвальнікі могуць прайсці ва ўсе часткі сада[13].

Зноскі

  1. Monuments database — 2017.
  2. 2,0 2,1 archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.
  3. Rafie Hamidpour. «Fin Garden». در Land of Lion, Land of Sun. چاپ اول. بلومینگتون؛ ایندیانا، ایالات متحده آمریکا: Author House، ۲۰۱۰. ۵۱. شابک
  4. [1]
  5. سارا تریوه. بررسی تاریخی و کالبدی باغ فین. . نشریه تخصصی معماری منظر چهارم، ش. ۶۷ (۱۵ خرداد ۱۳۸۹)
  6. http://tourism.isfahancht.ir/Isfahan_Virtual_Tour/Fa/Fa_index.php?f=1017%20Fin%20Garden
  7. Holly Kerr Forsyth. «LESSONS IN GARDEN HISTORY». Gardens of Eden: Among the World’s Most Beautiful Gardens. ۸۷
  8. سارا تریوه. بررسی تاریخی و کالبدی باغ فین. . نشریه تخصصی معماری منظر چهارم، ش. ۶۷ (۱۵ خرداد ۱۳۸۹).
  9. http://jamejamonline.ir/Online/670726208765493227/باغ-فين؛-قرباني-رفتار-غيرکارشناسانه
  10. سارا تریوه. بررسی تاریخی و کالبدی باغ فین. . نشریه تخصصی معماری منظر چهارم، ش. ۶۷ (۱۵ خرداد ۱۳۸۹)
  11. سارا تریوه. بررسی تاریخی و کالبدی باغ فین. . نشریه تخصصی معماری منظر چهارم، ش. ۶۸ (۱ تیر ۱۳۸۹)
  12. http://www.farsnews.com/newstext.php?nn=8911171111
  13. http://afarineshdaily.ir/afarinesh/News.aspx?NID=18809

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]