Дзяржава Хулагуідаў
Гістарычная дзяржава | |||||
Дзяржава Хулагуідаў | |||||
---|---|---|---|---|---|
سلسله ایلخانی | |||||
|
|||||
|
|||||
Сталіца |
Марага Тэбрыз Салтаніе |
||||
Мова(ы) |
сярэднемангольская персідская |
||||
Афіцыйная мова | персідская, мангольская мова, цюркскія мовы і арабская | ||||
Рэлігія | тэнгрыянства, хрысціянства, іслам, Шаманізм, нестарыянства[d], Тыбецкі будызм і шыіты | ||||
Плошча | 3,750,000 км² (1310)[1] | ||||
Форма кіравання | манархія | ||||
Пераемнасць | |||||
< Абасіды < Нізарыты |
|||||
Джалаірыды > Чабаніды > Музафарыды > Сербедары > |
|||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Дзяржава Хулагуідаў — прынятае ў айчынным усходазнаўстве абазначэнне дзяржавы, якая была заснавана чынгізідам Хулагу і кіравалася яго нашчадкамі; у заходняй гістарыяграфіі абазначаецца як Ilkhanate, Il-Khanate.[2][3] Самавольна створаная Хулагу падчас заваявальнага паходу (1256—1260), дзяржава была прызнана ў 1261 годзе ханам Мангольскай імперыі Хубілаем, якія даў Хулагу тытул ільхан («хан племя», у значэнні ўлусны хан[4]). Да ўзыходжання на прастол Газана (1295—1304) Хулагуіды прызнавалі намінальную залежнасць ад вялікага хана (імператара Юань).
Дзяржава, якая знаходзілася да 1290-х гадоў у цяжкім эканамічным стане, прадоўжыла сваё існаванне дзякуючы рэформам Газан-хана, праведзеным яго міністрам Рашыд ад-Дзінам, але толькі да 1335 года. Пасля смерці ільхана Абу Саіда 30 лістапада 1335 года бяссільныя ільханы ўзводзіліся на прастол толькі для надання законнасці ўладзе новых дынастый, Чабанідаў і Джалаірыдаў.
Тэрыторыя
[правіць | правіць зыходнік]Дзяржава Хулагуідаў уключала Іран, Аран, Шырван, Азербайджан, большую частку Афганістана, Ірак, Курдыстан, Джэзірэ (Верхняя Месапатамія) і ўсходнюю частку Малой Азіі (да р. Кызыл-Ірмак). Васаламі і даннікамі Хулагуідаў былі Грузія, Трапезундская імперыя, Канійскі султанат, Кілікійская Арменія, Кіпрскае каралеўства[5], дзяржава куртаў у Гераце; сталіцамі былі паслядоўна Мерагэ, Тэбрыз, Салтаніе, затым ізноў Тэбрыз.
Перадгісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Упершыню мангольскія войскі з'явіліся на тэрыторыях, якія пазней увайшлі ў хулагуідскую дзяржаву, у 1220—1221 гадах. Атрады Субэдэя і Джэбэ, якія пераследвалі харэзмшаха Мухамеда, разрабавалі многія персідскія гарады, у прыватнасці Казвін, Хамадан, Ардэбіль і Марагу. Тэбрыз, будучая сталіца ільханаў, пазбегла спусташэння, двойчы выплаціўшы кантрыбуцыю. Апошні харэзмшах Джэлал ад-Дзін, замацаваўшыся ў Заходнім Іране, у 1227 годзе дасягнуў адноснага поспеху ў бітвах з мангольскімі войскамі, але ў выніку пацярпеў паражэнне і загінуў у 1231 годзе. Харасан быў заваяваны войскамі Талуя ў 1221 годзе. Мерв і Нішапур былі спустошаны, жыхары Герата скарыліся і атрымалі літасць. У 1231—1239 гадах наён Чармаган заваяваў Аран, Шырван, Картлі і Арменію. Хазараспіды Лурыстана, Салгурыды Фарса і Кутлугшахі Кермана выплацілі кантрыбуцыю і прызналі вярхоўную ўладу хана Угэдэя.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Гісторыя Ірана | |
---|---|
| |
Персідская імперыя — Персідскія цары | |
Да нашай эры | |
Дагістарычны Іран | |
Гільмендская культура (3200—2200 да н.э.) | |
Прота-эламіты (3200—2700 да н.э.) | |
Джырофт (3000—500 да н.э.) | |
Элам (2700—539 да н.э.) | |
Мана (1000—700 да н.э.) | |
Мідыя (728—550 да н.э.) | |
Ахеменіды (648—330 да н.э.) | |
Селеўкіды (330—150 да н.э.) | |
Наша эра | |
Аршакіды (250 да н.э. — 224 н.э.) | |
Сасаніды (224—650) | |
Арабскае заваяванне (637—651) | |
Амеяды (661—750) | |
Абасіды (750—1258) | |
Тахірыды (821—873) | |
Алавіды (864—928) | |
Сафарыды (861—1003) | |
Саманіды (875—999) | |
Зіярыды (928—1043) | |
Буіды (934—1055) | |
Газневіды (963—1187) | |
Сельджукі (1037—1194) | |
Гурыды (1149—1212) | |
Харэзмшахі (1077—1231) | |
Хулагуіды (1256—1353) | |
Музафарыды (1314—1393) | |
Чабаніды (1337—1357) | |
Сербедары (1337—1381) | |
Джалаірыды (1370—1432) | |
Туркаманы Кара-Каюнлу (1407—1468) | |
Туркаманы Ак-Каюнлу (1378—1508) | |
Сефевіды (1501—1722/1736) | |
Хатакі (1722—1729) | |
Афшарыды (1736—1802) | |
Зенды (1750—1794) | |
Каджары (1781—1925) | |
Пехлеві (1925—1979) | |
Ісламская рэвалюцыя ў Іране (1979) | |
Ісламская рэспубліка Іран (з 1980) | |
Партал «Іран» |
Паход Хулагу і стварэнне дзяржавы
[правіць | правіць зыходнік]Да пачатку 1250-х мангольскім намеснікам у Іране не падпарадкоўваліся толькі ісмаіліты-нізарыты ў горах Эльбурса і Кухістане і халіфы-абасіды ў Іраку Арабскім і Хузестане. Мункэ, які прыйшоў да ўлады ў 1251 годзе, прыняў рашэнне давяршыць заваяванне рэгіёна, для чаго быў арганізаваны агульнаімперскі паход на чале з Хулагу, малодшым братам хана. Да 1257 года была ўзята большасць ісмаіліцкіх крэпасцей, уключаючы Аламут і Меймундзіз; у 1258 г. захоплены Багдад, апошні халіф быў пакараны смерцю; у пачатку 1260 года манголы, якія ўварваліся ў Сірыю, занялі Дамаск і Халеб. Паражэнні ад мамлюкаў пры Айн-Джалуце і Хомсе спынілі мангольскі наступ, і Сірыя на дзесяцігоддзі стала лініяй фронту войнаў мамлюкаў і Хулагуідаў.
Паводле Рашыд ад-Дзіна, Мункэ першапачаткова планаваў перадаць іранскія землі ў асабісты ўдзел Хулагу. Аднак Рашыд як прыдворны гісторык ільханаў мог быць тэндэнцыйным і паведамляць звесткі, якія б легітымізавалі ўладу сваіх заступнікаў. І. П. Петрушэўскі лічыць, што Хулагу самавольна стварыў новы ўлус, а Хубілай пазней (1261) прызнаў ужо фактычна незалежную дзяржаву. Ільханы, хоць і прызнавалі намінальную залежнасць ад вялікага хана, карысталіся поўнай самастойнасцю ў знешняй і ўнутранай палітыцы.
Кіраванне
[правіць | правіць зыходнік]Кіруючая дынастыя
[правіць | правіць зыходнік]Вярхоўная ўлада ў дзяржаве належала ільхану, які перадаваў асобныя вобласці і гарады ў якасці ўдзелаў царэвічам, наёнам і эмірам. Ільхан са сваёй стаўкай (арду), захоўваючы вернасць качавым традыцыям, частку года праводзіў на летніх і зімовых пашах, частку — у Багдадзе і Тэбрызе. У выпадку вайны ільхан нярэдка браў на сябе камандаванне палявой арміяй.
Выканаўчая ўлада
[правіць | правіць зыходнік]Асноўным дзяржаўным інстытутам, як гістарычна склалася ў Мангольскай імперыі, з'яўлялася армія. Пры гэтым сістэма кіравання ільханства ўяўляла сабой камбінацыю прышлых цюркска-мангольскіх і мясцовых іранскіх элементаў. Вялікая колькасць мусульманскіх чыноўнікаў, галоўным чынам персідскамоўных, паступіла на службу да заваёўнікаў, напрыклад, сям'я Джувейні.
Ваеннымі сіламі кіраваў старэйшы эмір (амір-і ўлус — «улусны эмір» ці амір аль-умара — «эмір над эмірамі»). Грамадзянскае кіраванне было арганізавана ў відзе сістэмы дыванаў. Цэнтральнае ведамства — вялікі, ці найвышэйшы дыван — узначальваў візір (сахіб-дыван), які адказваў за фінансы (дзяржаўныя даходы і расходы, казну, падаткі), справаводства, кіраўнічыя кадры, а таксама рамесныя майстэрні (карханэ).
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Jonathan M. Adams, Thomas D. Hall and Peter Turchin (2006). "East-West Orientation of Historical Empires" (PDF). Journal of World-Systems Research (University of Connecticut). 12 (no. 2): 219–229.
- ↑ Danilenko, Nadja (2020). "In Persian, Please! The Translations of al-Iṣṭakhrī's Book of Routes and Realms". Picturing the Islamicate World: The Story of al-Iṣṭakhrī's Book of Routes and Realms. Brill. p. 101.Арыгінальны тэкст (англ.)
Connecting to īrān as illustrated in the Shāhnāma, “land of Iran” rose to the official name for the Ilkhanid realm.
- ↑ Ahmad Ashraf. Iranian identity III: Medieval-Islamic period // Encyclopædia Iranica. — 2006. — Т. 13. — С. 507—522.Арыгінальны тэкст (англ.)
(...) the Mongol and Timurid phase, during which the name “Iran” was used for the dynastic realm and a pre-modern ethno-national history of Iranian dynasties was arranged.
- ↑ Гісторыя Ірана з найстаражытных часоў да канца XVIII стагоддзя. — С. 187.
- ↑ Петрушевский И. П. Иран и Азербайджан под властью Хулагуидов (1256–1353 гг.) // Татаро-монголы в Азии и Европе. — С. 235.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]Першасная літаратура
- Абу Бакр ал-Кутби ал-Ахари. Тарих-и шейх Увейс. — Баку, 1984.
- Вассаф. История Вассафа // Сборник материалов, относящихся к истории Золотой Орды / Пер. В. Г. Тизенгаузена. — М.: 1941.
- История мар Ябалахи III и раббан Саумы / Исследование, перевод с сирийского и примечания Н. В. Пигулевской. — М.: Наука, 1958. — 164 с.
- Письмо Олджейту французскому королю Филиппу IV Красивому // Альманах «Арабески истории». — М.: 1996. — В. 5: «Каспийский транзит». — Т. 1. — С. 107—108.
- Рашид ад-Дин. Сборник летописей / Пер. с персидского Л. А. Хетагурова, редакция и примечания проф. А. А. Семенова. — М., Л.: Издательство Академии Наук СССР, 1952. — Т. 1, кн. 1.
- Рашид ад-Дин. Сборник летописей / Пер. с персидского О. И. Смирновой, редакция проф. А. А. Семенова. — М., Л.: Издательство Академии Наук СССР, 1952. — Т. 1, кн. 2.
- Рашид ад-Дин. Сборник летописей / Пер. с персидского Ю. П. Верховского, редакция проф. И. П. Петрушевского. — М., Л.: Издательство Академии Наук СССР, 1960. — Т. 2.
- Рашид ад-Дин. Сборник летописей. — М., Л.: Издательство Академии Наук СССР, 1946. — Т. 3.
- Рашид ад-Дин. Переписка. — М.: «Наука», 1971.
- Фасих ал-Хавафи. Фасихов свод / Пер. Д. Ю. Юсуповой. — Ташкент: Фан, 1980.
Даследаванні
- История Ирана с древнейших времен до конца XVIII века. — Л.: Издательство Ленинградского университета, 1958. — 390 с.
- Калан Э. Золотая Орда и государство Ильханов: торгово-экономические связи // Золотоордынское наследие. Материалы Международной научной конференции «Политическая и социально-экономическая история Золотой Орды (XIII-XV вв.)». 17 марта 2009 г. : Сб. статей. — Казань: Издательство «Фэн» АН РТ, 2009. — В. 1. — С. 232-236.
- Камалов И. Х. Отношения Золотой Орды с хулагуидами / Пер. с турецкого и науч. ред. И. М. Миргалеева. — Казань: Институт истории им. Ш. Марджани АН РТ, 2007. — 108 с. — 500 экз. — ISBN 978-5-94981-080-4.
- Костюков В. П. Иранский поход Хулагу: предыстория // Золотоордынская цивилизация : Сборник статей. — Казань: Издательство «Фэн», 2009. — В. 2. — С. 69-89. — ISBN 978-5-9690-0101-5.
- Малышев А. Б. Золотая Орда и Иран: политические, экономические и культурные связи // Нижнее Поволжье и Исламская республика Иран. Исторические, культурные, политические и экономические связи. — Саратов: Наука, 1977.
- Петрушевский И. П. Землевладение и аграрные отношения в Иране XIII-XIV веков / Отв. редактор академик И. А. Орбели. — М.-Л.: Издательство Академии Наук СССР, 1960. — 492 с.
- Петрушевский И. П. Иран и Азербайджан под властью Хулагуидов (1256–1353 гг.) // Татаро-монголы в Азии и Европе : Сборник статей. — М.: Наука, 1977. — С. 228—259.
- Amitai-Preiss R. Mongols and Mamluks: the Mamluk-Ilkhanid War, 1260-1281. — Cambridge University Press, 1995. — ISBN 0 521 46226 6.
- The Cambridge history of Iran. — Cambridge: Cambridge University Press, 1968. — Т. 5: The Saljuq and Mongol Periods. — P. 406—413. — 762 p. — ISBN 521 06936 X.
- Kolbas J. G. The Mongols in Iran: Chingiz Khan to Uljaytu, 1220-1309. — Routledge, 2006. — P. 414. — ISBN 0700706674.
- John Masson Smith, Jr. Nomadism and Middle Eastern Geography: Qishlaqs and Tumens(англ.) // The Mongol Empire and Its Legacy. — BRILL, 1999. — P. 39-56. — ISBN 9004110488.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дзяржава Хулагуідаў
- Il-khanids — артыкул з Encyclopædia Iranica. Multiple Authors