Сакаліны (заказнік)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Біялагічны заказнік мясцовага значэння «Сакаліны»
Размяшчэнне БеларусьМінскі раён, п. Мачулішчы
Плошча 20,9 га
Дата заснавання 2011
physical
Біялагічны заказнік мясцовага значэння «Сакаліны»
Біялагічны заказнік мясцовага значэння «Сакаліны»
physical
Біялагічны заказнік мясцовага значэння «Сакаліны»
Біялагічны заказнік мясцовага значэння «Сакаліны»

Сакалі́ны — біялагічны заказнік мясцовага значэння, які знаходзіцца ў Мінскім раёне Мінскай вобласці. Размешчаны на землях Мачулішчанскага пасялковага савета і Мінскай лесапаркавай гаспадаркі і займае плошчу ў 20,9 га.

Задачы[правіць | правіць зыходнік]

  • захаванне і вывучэнне прыроднага комплексу, што ўключаюць асабліва каштоўныя дзялянкі лесу, ў межах якіх знаходзяцца месцы пражывання дзікарослых раслін і дзікіх жывёл, якія адносяцца да відаў, што ўключаны ў Чырвоную кнігу Беларусі, перш за ўсё ўнікальнага каланіяльнага пасялення пустальгі звычайнай (Falco tinnunculus)[1].
  • экалагічнае выхаванне насельніцтва (правядзенне школьных экскурсій і акцый па назіранні за пустальгай, улік каштоўных птушак, будаванне для іх штучных гняздоўяў)

Жывёльны свет[правіць | правіць зыходнік]

У «Сакаліным» зарэгістраваныя рапуха чаротная (Epidalea calamita), драч (Crex crex), жаўна зялёная (Picus viridis) і калонія гнездавання рэдкага сокала — пустальгі звычайнай (Falco tinnunculus), дзякуючы якой тэрыторыя была аднесена да ахоўнай.

Залятаюць у лясы заказніку птушкі, што таксама знаходзяцца пад пагрозай знікнення: палявы лунь (Circus cyaneus), сокал-каршачок (Falco subbuteo), чайка шызая (Larus canus). Яшчэ 20 відаў птушак, што жывуць у заказніку, маюць еўрапейскі прыродаахоўны статус.

Гісторыя стварэння[правіць | правіць зыходнік]

У пачатку 2000-х гадоў школьнікамі Мачулішчанскай сярэдняй школы на хвоях былі выяўлены 6 гнёздаў пустальгі. У той час невялікі астраўны лес, дзе пасяліліся сокалы, планавалася высекчы з мэтай пашырэння жылой зоны населенага пункта. Супольная праца школьнікаў, настаўнікаў, а таксама прадстаўнікоў грамадскай арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны» пры фінансавай падтрымцы карпарацыі Isar, Inc (ЗША) дазволіла стварыць адмысловы заказнік «Сакаліны»[2].

Зноскі