Салетравая вайна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Салетравая вайна
Марская бітва пры Ікіке 21 мая 1879
Марская бітва пры Ікіке 21 мая 1879
Дата 14 лютага 187920 кастрычніка 1883
Месца Ціхаакіянскае ўзбярэжжа Балівіі і Перу
Вынік Перамога Чылі, Балівія страчвае выхад да акіяна
Праціўнікі
Сцяг Чылі Чылі Сцяг Перу (1825-1950) Перу
Сцяг Балівіі Балівія
Камандуючыя
Прэзідэнты Чылі:
Сцяг Чылі Анібал Пінта
Сцяг Чылі Дамінга Санта Марыя
Прэзідэнты Перу:
Сцяг Перу (1825-1950) Марыяна Ігнасіа Прада
Сцяг Перу (1825-1950) Нікалас дэ П'ерала
Сцяг Перу (1825-1950) Франсіска Гарсія Кальдэрон
Сцяг Перу (1825-1950) Лісарда Мантэра Флорэс
Сцяг Перу (1825-1950) Мігель Іглесіяс
Прэзідэнты Балівіі:
Сцяг Балівіі Іларыён Даса
Сцяг Балівіі Нарсіса Кампэра
Страты
2.825 забітых,
7.347 параненых
10.467 параненых і забітых,
9.103 узятыя ў палон
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сале́травая вайна́, вядомая таксама як Ціхаакіянская вайна (ісп.: Guerra del Pacifico) — вайна, якую Чылі вяла паміж 1879 і 1883 годам супраць Балівіі і Перу, была вайной за ўплыў на землях Антафагаста (Antofagasta), што сёння адміністрацыйна адносяцца да чылійскай правінцыі Атакама. Прычынай канфлікту стала галоўнае багацце рэгіёну — незвычайна вялікія залежы нітратаў.

Чылійскія прадпрыемствы пачалі здабычу нітратаў, што ў 1873 годзе дало падставу Перу і Балівіі да ўтварэння патаемнага альянсу з мэтай авалодання чылійскімі прадпрыемствамі. Па пагадненню 1874 года Чылі гарантавала Балівіі кантроль над спрэчнымі тэрыторыямі, але пры ўмове, што чылійскія кампаніі на 25 год вызваляюцца ад падаткаў.

Нягледзячы на пагадненні, у 1878 годзе прэзідэнт Балівіі Ілар'ён Даза (Hilarión Daza) запатрабаваў падаткі ад прадпрыемстваў, датуючы іх яшчэ 1874 годам. Гэта было правакацыяй на інтэрвенцыю, якая ў сваю чаргу знішчала сілу дзеяння пагадненняў па рубяжах. Салетравая вайна скончылася для Чылі значнымі тэрытарыяльнымі пашырэннямі на поўдні. Паміж Чылі і Перу было падпісана Анконскае пагадненне, па якому гарады Арыка (Arica) і Такна (Tacna) заставаліся часова пад чылійскім кантролем. Толькі ў 1929 годзе Такна быў аддадзены Перу, Арыка так і застаўся ў Чылі. Балівія страціла выхад у Пацыфіку і таксама шматлікія тэрыторыі пустыні Атакама, што было прызнана Балівіяй у пагадненні 1904 года. Але Балівія і па сённяшні дзень патрабуе ад Чылі свабодны выхад да Ціхага акіяну.