Салона
Салона (лац.: Salona) — антычны ілірыйскі далмацінскі горад, заснаваны ў першым тысячагоддзі да нашай эры[1].
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Горад быў заснаваны ілірыйцамі, а ў IV стагоддзі да н.э. яго захапілі грэкі. У Салоне грэкі размясцілі эмпарыён (гандлёвы рынак)[2].
Пасля таго, як Салона была захоплена рымлянамі, горад стаў сталіцай правінцыі Далмацыя[3]. Калі да ўлады прыйшоў Дыяклетыян, які меркавана нарадзіўся ў гэтым горадзе, ён дараваў Салоне ганаровы тытул імператарскай фаміліі «Валерыя» і пабудаваў побач з ім палац; гэты будынак, вядомы цяпер палац Дыяклетыяна, стаў ядром сучаснага горада Спліта. У наш час Салона знаходзіцца каля горада Соліна.
Салона была моцна разбурана падчас нашэсця авараў і славян у 614 годзе. Паўторна рымляне атрымалі тэрыторыю вакол палаца Дыяклетыяна ў 639 годзе[4].
Зноскі
- ↑ Ранняя гісторыя Соліна
- ↑ Excavations at Salona, Yugoslavia, 1969—1972: conducted for the Department of Classics, Douglass College, Rutg, by Christoph W. Clairmont, 1975, ISBN 0-81-555040-5, page 4, «If we are correct in our interpretation of the earliest finds from Salona, the emporion, even if very small, was a settlement in a strategic position»
- ↑ John Everett-Heath. «Dalmatia». Concise Dictionary of World Place-Names. Oxford University Press. 2005. Encyclopedia.com
- ↑ Charles George Herbermann, The Catholic Encyclopedia: An International Work of Reference (1913)
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Салона