Сальвадор Манкада

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Сальвадор Манкада
ісп.: Salvador Enrique Moncada
John Vane and Dr Salvador Moncada.jpg
Дата нараджэння 3 снежня 1945(1945-12-03)[1] (73 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Муж Марыя Эсмеральда Бельгійская[d]
Род дзейнасці фармаколаг, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера фармакалогія
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды і прэміі
Commons-logo.svg Сальвадор Манкада на Вікісховішчы


Сальвадор Манкада (ісп.: Salvador Moncada, нар. 3 снежня 1944, Тэгусігальпа, Гандурас) - гандураскі брытанскі ўрач і фармаколаг.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Манкада нарадзіўся ў Тэгусігальпе, Гандурасе 3 снежня 1944 годзе, але пераехаў у Сальвадор ў 1948 годзе. Вывучаў медыцыну ва ўніверсітэце Сальвадора ў 19621970 гадах. У 1971 годзе ён адправіўся ў Лондан, дзе пад кіраўніцтвам Джона Вейна атрымаў ступень доктара філасофіі ў Інстытуце фундаментальных медыцынскіх навук, Каралеўскага каледжа хірургаў. Пасля кароткага перыяду даследаванняў ва ўніверсітэце Гандураса пераехаў у Wellcome Research Laboratories (Бэкенхэм, графства Кент) у 1975 годзе, дзе ён займаўся даследаваннямі простагландзінаў. З 1995 года дырэктар Вольфсанскага інстытута біямедыцынскіх даследаванняў пры Лонданскім універсітэцкім каледжы.

Адкрыў, што эндатэліяльны фактар рэлаксацыі, выяўлены Робертам Ферчгатам, - гэта аксід азоту NO. Аднак, Манкада не трапіў у лік трох навукоўцаў, якія атрымалі Нобелеўскую прэмію па фізіялогіі і медыцыне ў 1998 за гэта адкрыццё, што выклікала крытыку шматлікімі навукоўцамі і таварыствамі Нобелеўскага камітэта[4]. Ферчгат ў сваёй лекцыі пры атрыманні Нобелеўскай прэміі адзначыў, што ў дадзеным выпадку камітэт мог бы зрабіць выключэнне і ўручыць прэмію чацвёртаму лаўрэату.

Сальвадор Манкада жанаты на бельгійскай прынцэсе Марыі-Эсмеральдзе (англ.: Princess Marie-Esméralda of Belgium), мае дваіх дзяцей.

Член Нацыянальнай АН ЗША (1994), Лонданскага каралеўскага таварыства (1988)[5], Еўрапейскай Акадэміі (1992).[6]

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Выбраныя публікацыі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #133087700 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 4 мая 2014.
  2. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #133087700 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 17 снежня 2014.
  3. https://www.ae-info.org/ae/User/Moncada_Salvador
  4. Артыкул у Nature
  5. Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
  6. Salvador Moncada
  7. Ernst-Jung-Medaille für Medizin in Gold, Preisträger 2013
  8. New Year Honours—United Kingdom (PDF)
  9. Royal recent winners
  10. Salvador Moncada
  11. Prince of Asturia Awards. Technical & Scientific Research 1990

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]