Перайсці да зместу

Салярыс (зорка)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Зорка
Назіральныя даныя
(Эпоха J2000)
Прамое ўзыходжанне 21гадз 13мін 35,990с
Схіленне +14° 21′ 21,78″
Адлегласць 161,20 ± 0,28 св. гадоў (49,422 ± 0,084 пк)
Сузор’е Пегас
Астраметрыя
Уласны рух (μ) RA: 233,993 ± 0,057 mas у год
Dec: −0,275 ± 0,056 mas у год
Паралакс (π) 0,020234 ± 0,000034 mas
Характарыстыкі
Спектральны клас K5
Фізічныя характарыстыкі
Маса 0,870 ± 0,016 M
Тэмпература 4884 ± 30 K
Металічнасць 0,36 ± 0,03

Салярыс (BD +14 4559) — зорка ў сузор’і Пегаса. Паводле вымярэнняў Gaia, апублікаваных у 2018 годзе, яна знаходзіцца на адлегласці 161 светлавога года ад Сонца. Вакол яе круціцца як мінімум адна пазасонечная планета — Піркс.

Назіральныя характарыстыкі

[правіць | правіць зыходнік]

Гэта зорка, нябачная няўзброеным вокам, яе назіраная зорная велічыня складае 9,66 m. Аднак яна бачная ў невялікі аптычны тэлескоп, а ў добрых умовах назірання нават у бінокль. Яна размешчана на небе паміж Эніфам і сузор’ем Дэльфін і добра бачная з тэрыторыі Беларусі большую частку года, асабліва восеньскімі і зімовымі вечарамі.

Фізічныя характарыстыкі

[правіць | правіць зыходнік]

Салярыс — аранжавы карлік, зорка меншая і халаднейшая за Сонца: належыць да спектральнага тыпу К5. Мае прыкладную тэмпературу 4884 К. Яе маса складае 0,87 масы Сонца, а радыус — 0,84 радыуса Сонца.[1]

У 2009 годзе група астраномаў з Цэнтра астраноміі Універсітэта Мікалая Каперніка ў Торуні (Польшча) пад кіраўніцтвам Анджэя Нядзельскага адкрыла планету — Піркс (BD +14°4559 b), якая круціцца вакол гэтай зоркі; суадкрывальнікамі былі Гжэгаж Новак, Моніка Адамава і Аляксандр Вольшчан. Планета з’яўляецца юпітэрападобным газавым гігантам, якая круціцца вакол сваёй зоркі па эксцэнтрычнай арбіце на сярэдняй адлегласці 0,77 астранамічных адзінак, роўнай адлегласці Венеры ад Сонца. Яна круціцца ў прыдатнай для жыцця зоне сістэмы. Ёсць прыкметы таго, што ў сістэме існуе і другая, далейшая планета.

Падчас кампаніі NameExoWorlds у 2019 годзе Польшча назвала зорку Салярыс у гонар аднайменнага навукова-фантастычнага рамана польскага пісьменніка Станіслава Лема.

  1. B. Deka-Szymankiewicz, A. Niedzielski, M. Adamczyk, M. Adamów, G. Nowak, A. Wolszczan The Penn State - Toruń Centre for Astronomy Planet Search stars - IV. Dwarfs and the complete sample(англ.) // Astronomy & Astrophysics. — 2018-07-01. — Т. 615. — С. A31. — ISSN 0004-6361. — DOI:10.1051/0004-6361/201731696