Каталог Гіпарха

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Каталог Гіпарха — астраметрычны (зорны) каталог, складзены ў Еўрапейскім касмічным агенцтве на падставе даных, сабраных касмічнай місіяй «Гіпарх».

Каталог утрымлівае астраметрычныя даныя 118 218 зорак (даныя большасці зорак каталога Гіпарха існуюць паралельна і ў каталогу Тыха): іх пазіцыі, гадавы ўласны рух і абсалютныя трыганаметрычныя паралаксы з сярэдняй астраметрычнай дакладнасцю 1 вугл. мсек. Дадатковыя спецыфічныя даныя ўтрымліваюцца для падвойных і кратных зорак.

Фотаметрычныя даныя ўключаюць шыракапалосную фотаметрыю для ўсіх аб'ектаў каталога, вымераную на працягу не меней чым 110 эпох назіранняў.

Дакладнасць вымярэння зорных велічынь для сталых зорак дасягае 0,0004—0,007m для зорных велічынь 2—12m, і звычайна складае 0,0015mдля аб'ектаў 8-й зорнай велічыні.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • The Hipparcos and Tycho Catalogues. Volume 1. Introduction and Guide to the Data. — Noordwijk: ESA Publications Division, 1997. — [vol1_all.pdf vol1_all.pdf]