Самалёт вертыкальнага ўзлёту і пасадкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Самалёт вертыкальнага ўзлёту і пасадкі Як-141
Lockheed Martin F-35 Lightning II
Самалёт вертыкальнага ўзлёту і пасадкі Як-38

Самалёт вертыкальнага ўзлёту і пасадкі (СВУП; англ.: VTOL, Vertical Take-Off and Landing) — самалёт, здольны ўзлятаць і садзіцца пры нулявой гарызантальнай хуткасці, выкарыстоўваючы цягу рухавіка, накіраваную вертыкальна.

Прынцыповым адрозненнем СВУП ад розных вінтакрылых машын з’яўляецца тое, што ў рэжыме гарызантальнага палёту на крэйсерскай хуткасці, як і ў самалёта традыцыйнай схемы, пад’ёмную сілу стварае нерухомае крыло.

FAA вызначае СВУП як «лятальны апарат цяжэйшы за паветра, здольны да вертыкальнага ўзлёту і пасадкі, палёту на малых хуткасцях, які на названых рэжымах выкарыстоўвае прылады для стварэння пад’ёмнай сілы, прыводныя рухавіком або непасрэдна цягу рухавіка: а ў рэжыме гарызантальнага палёту для стварэння пад’ёмнай сілы выкарыстоўвае нерухомае крыло або крылы». Існуюць, аднак, розныя падыходы да класіфікацыі СВУП і аднясення розных лятальных апаратаў да гэтай групы.

Умоўна (зыходзячы з прынцыпу стварэння пад’ёмнай сілы на вертыкальных рэжымах) існуючыя СВУП можна падзяліць на апараты, якія выкарыстоўваюць энергію газавага струменя рэактыўнага рухавіка — рэактыўныя (напрыклад McDonnell Douglas AV-8 Harrier II, Як-38) — і іншыя схемы СВУП, якія ствараюць вертыкальную цягу з дапамогай паветраных вінтоў рознай канструкцыі і схемы іх размяшчэння — вінтавыя СВУП, канвертаплан (напрыклад Bell V-22 Osprey).

Знішчальнік-бамбардзіроўшчык 5-га пакалення F-35B забяспечаны асобным рухавіком для вертыкальнага ўзлёту і пасадкі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Э. Цихош «Сверхзвуковые самолёты» пр. «Самолёты вертикального взлёта и посадки». Москва, 1983

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]