Самарская Лука

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Самарская Лука

Сама́рская Лука́[1] (руск.: Самарская Лука) — самая вялікая, значна выяўленая і вядомая лукавіна ракі Волга, у ніжнім яе цячэнні паміж вёскай Вусолле і горадам Сызрань. Абмываецца водамі ракі Уса, Куйбышаўскага і Саратаўскага вадасховішчаў, а таксама абгінае Жыгулёўскае ўзвышша.

У раёне вёскі Перавалокі знаходзіцца вузкі перашыек шырынёй у 2 км паміж Усінскім залівам і Саратаўскім вадасховішчам, які падзяляе паўвостраў на дзве часткі: усходнюю (Вялікую Самарскую Луку) і меншую заходнюю (Малую), пераходную ў правы бераг Волгі.

Даўжыня берагавой лініі ўсёй Самарскай Лукі прыкладна ацэньваецца паводле адлегласці паміж Вусоллем і Сызранню па фарватары Волгі і складае 230 км, з якіх 20 км знаходзіцца ў межах Куйбышаўскага вадасховішча. Максімальныя вышыні прымеркаваны да Жыгулёўскіх гор.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]