Санцзян-Волат

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

«Санцзян-Волат», супольнае беларуска-кітайскае прадпрыемства па выпуску грузавых аўтамабiляў вялiкай грузападымальнасцi. Створана ў 1996. Статутны капiтал: 52 млн. юаняў. Заснавальнiкi — Мінскі завод колавых цягачоў (30%) i аб'яднанне «Санцзян» пры кiтайскай групавой кампанii касмiчнай прамысловасцi (70%). У 1998 быў збудаваны завод у г. Сіагань (прав. Хубэй). Праектная магутнасць: 300 машын у год.