Статутны капітал

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Стату́тны капіта́л[1] — вызначаная дагаворам аб стварэнні і замацаваная статутам акцыянернага таварыства сума зыходнага капіталу, якая неабходна для пачатку дзейнасці.

Статутны капітал утвараецца за кошт грашовых сродкаў, атрыманых ад продажу акцый, прыватных капіталаў заснавальнікаў, дзяржаўных сродкаў і стварае матэрыяльную, грашовую, навукова-тэхнічную, інфармацыйную асновы дзейнасці таварыства. Узнос у статутны капітал можа быць грашовы, маёмасны, у форме аб’ектаў інтэлектуальнай уласнасці (патэнты, ліцэнзіі, праекты). Адлюстроўваецца ў пасіве балансу ў першапачатковай вартасці.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]