Сарыкамышскае возера
Сарыкамышскае возера | |
---|---|
| |
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 5 м |
Даўжыня | 125 км |
Шырыня | 90 км |
Плошча | 5 000 км² |
Аб’ём | 12 км³ |
Найбольшая глыбіня | 40 м |
Сярэдняя глыбіня | 8 м |
Гідралогія | |
Тып мінералізацыі | хларыдна-натрыевая |
Салёнасць | 15—20 ‰ |
Размяшчэнне | |
Размяшчэнне | Туркменія, Узбекістан |
Краіна | |
|
|
|
|
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сарыкамы́шскае возера[1], Сарыкамыш[1] (туркм.: Sarygamyş köli, узб.: Sariqamish ko‘li) — бяссцёкавае саланаватае возера ў цэнтральнай частцы Сарыкамышскай катлавіны, у Туркменістане і Узбекістане, прыкладна пасярэдзіне паміж Каспійскім і Аральскім морамі. Прыкладна чвэрць возера (паўночна-заходняя) належыць Узбекістану, астатняе — Туркменістану. Возера паступова перасыхае, гэты працэс пачаўся ў старажытнасці.
Геаграфія і гідралогія
[правіць | правіць зыходнік]Сарыкамышскае возера паўстала ў 1971 годзе ў выніку затаплення калектарна-дрэнажнымі водамі групы Сарыкамышскіх азёр. З 60-х гадоў XX стагоддзя падсілкоўваецца дрэнажнымі водамі праз калектары Дар’ялык і Азёрны, што паступаюць з арашаных зямель на левабярэжжы Амудар’і. Берагі пясчаныя, парэзаныя. Заходняя і паўднёвая часткі возера плыткія. Найбольш нізкія адзнакі дна Сарыкамышскай катлавіны — 40,5 м ніжэй за ўзровень мора. На ўсходнім беразе знаходзіцца крыніца мінеральных тэрмальных вод. На возеры развіта рыбалоўства.
Зноскі
- ↑ а б БелЭн 2002.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сарыкамышскае возера // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 187. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
- Сарыкамышские озёра (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі