Сар’янскае патрыятычнае падполле

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сар’янскае патрыятычнае падполле
Гады існавання 1941 — 1942
Краіна  Беларуская ССР
Падпарадкаванне Беларускі штаб партызанскага руху
Тып падполле
Функцыя барацьба з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі
Колькасць 6 чал. (1941)
Дыслакацыя Дрысенскі раён БССР
Войны Вялікая Айчынная вайна
Удзел у

Сар’янскае патрыятычнае падполле — савецкае падполле для барацьбы з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі на тэрыторыі Дрысенскага раёна Беларускай ССР, якое дзейнічала са жніўня 1941 года да чэрвеня 1942 года ў в. Сар’я.

Спачатку налічвала 6 чалавек на чале з Б. А. Жуком. Падпольшчыкі распаўсюджвалі лістоўкі, зводкі Саўінфармбюро, зрывалі збор акупацыйнымі ўладамі прадуктаў харчавання і вываз насельніцтва на работу ў нацысцкую Германію, збіралі зброю, боепрыпасы, рабілі напады на дробныя нямецкія гарнізоны, іншыя аб’екты, арганізоўвалі засады. Да групы далучаліся жыхары навакольных вёсак. Былі створаны групы партызанскага рэзерву ў в. Громаўкі пад кіраўніцтвам А. А. Воранава, Дзегцярова (В. І. Аўсюк), Мушына (А. Ф. Ліпскі), Шунькі (П. К. Пілюшкін), якія рыхтавалі людзей да партызанскай барацьбы.

У маі—чэрвені 1942 года ў сувязі з пагрозай выкрыцця падпольшчыкі (каля 30 чал.) пайшлі ў лес, стварылі партызанскі атрад імя Пархоменкі, які 1819 жніўня разграміў нямецкі гарнізон у пас. Росіца, пусціў пад адхон варожы цягнік каля в. Цынгялі. У барацьбе з акупацыйнымі ўладамі загінула 11 падпольшчыкаў. 12 удзельнікаў падполля ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]