Саскуэхана
Выгляд
| Саскуэхана | |
|---|---|
| англ. Susquehanna River | |
| Саскуэхана каля вусця | |
| Характарыстыка | |
| Даўжыня | 715 км |
| Басейн | 71 225 км² |
| Расход вады | 1 135 м³/с |
| Вадацёк | |
| Выток | возера Атсега |
| • Месцазнаходжанне | штат Нью-Ёрк |
| • Вышыня | 360 м |
| • Каардынаты | 42°42′02″ пн. ш. 74°55′10″ з. д.HGЯO |
| Вусце | Чэсапікскі заліў |
| • Вышыня | 0 м |
| • Каардынаты | 39°32′35″ пн. ш. 76°04′32″ з. д.HGЯO |
| Размяшчэнне | |
| Водная сістэма | Чэсапікскі заліў → Атлантычны акіян |
|
|
|
| Краіна | |
| Рэгіёны | Пенсільванія, Нью-Ёрк, Мэрыленд |
|
|
|
| басейн Саскуэханы | |
|
|
|
Саскуэхана (англ.: Susquehanna River) — рака на паўночным усходзе ЗША, самая доўгая сярод паўночнаамерыканскіх рэк, якія ўпадаюць у Атлантычны акіян паміж вусцем Святога Лаўрэнція і Місісіпі і 16-я па даўжыні сярод рэк ЗША (715 км). Басейн ракі плошчай у 71225 км² пакрывае каля паловы тэрыторыі Пенсільваніі, а таксама частка штата Нью-Ёрк і Мэрыленда. Рака мае два рукавы: Паўночны (цячэ на поўдзень са штата Нью-Ёрк, выток у возеры Атсега) і Заходні (цячэ на ўсход з заходняй Пенсільваніі). Рукавы злучаюцца каля горада Нортамберленд у Пенсільваніі. На рацэ знаходзіцца горад Гарысберг.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Саскуэхана // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 190. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).