Перайсці да зместу

Сацыяльна-педагагічны факультэт БрДУ імя А. С. Пушкіна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сацыяльна-педагагічны факультэт
Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна
Ранейшыя назвы Факультэт дашкольнага выхавання, факультэт дашкольнай адукацыі
Заснаваны 1984
Закрыты 2025[1]
Месцазнаходжанне Сцяг Беларусі Беларусь, 224016, г. Брэст, вуліца Міцкевіча, 28
brsu.by/socped

Сацыяльна-педагагічны факультэт Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна быў створаны ў 1984 годзе як факультэт дашкольнага выхавання. З 2003 — факультэт дашкольнай адукацыі, з 2006 быў пад сучаснай назвай. У 2025 годзе аб’яднаны з псіхолага-педагагічным факультэтам у факультэт педагогікі і псіхалогіі БрДУ імя А. С. Пушкіна.

Навучанне вялося па 3 спецыяльнасцях: дашкольная адукацыя, спецыяльная і інклюзіўная адукацыя з прафілізацыяй «Лагапедыя», сацыяльна-педагагічная і псіхалагічная адукацыя.[2]

Кафедры ў 2025 годзе

[правіць | правіць зыходнік]
  • Спецыяльных педагагічных дысцыплін
  • Сацыяльнай педагогікі і псіхалогіі
  • Педагогікі