Сачыўка звычайная

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сачыўка звычайная

Самец
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Carpodacus erythrinus Pallas, 1770

Арэал

выява

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  179199
NCBI  175930
EOL  45510276

Сачы́ўка звычайная, чаромашнік звычайны (Carpodacus erithrinus) — пеўчая птушка сямейства ўюрковых.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Даўжыня цела 14-16 см, размах крылаў 24-26,5 см. Кароткая і тоўстая дзюба, на крылах дзве слаба бачныя (у самкі лепш) палоскі. У самца кармінава-чырвоная галава, горла, грудзі і надхвосце. У самкі і маладых (а таксама ў некаторых самцоў) аліўкава-карычневы верх, аліўкава-жаўтавата-белы ніз, жаўтаватае горла, невыразнае брыво, галава ў цёмныя падоўжныя рыскі. Голас — нягучнае «чуй-і». Песня — гучны меладычны свіст «віцю-віцеў» або «чувічу-віў».

Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]

Арэал разарваны: Заходняя і Цэнтральная Еўропа, цэнтральная частка Усходняй Еўропы, Малая Азія, Каўказ, а таксама Азія без крайняй поўначы і поўдня да Камчаткі і Ахоцкага мора. Заходняя мяжа падвяргаецца шматгадовым ваганням, назіраецца экспансія на захад (Шатландыя, Францыя, Бельгія, Галандыя, Германія, Данія, Нарвегія, Швейцарыя).

Насяляе лясы з групамі густых кустоў, лазняку або высокай травяністай расліннасці каля вады, а таксама густыя зараснікі кустоў на ўскрайку лесу і трыснягу паблізу вады, адзінкавыя кусты і дрэвы сярод забалочаных лугоў, рачныя даліны. Больш рэдка сады, вінаграднікі і калючыя жывыя агароджы. У Татрах даходзіць да 1650 м, у гарах Азіі — да 2000 м.

Галоўным чынам пералётны від. Толькі падвіды з крайняга поўдня арэала мігрыруюць да падножжа гор (Гімалаі). Спарадычна залятае ў Еўропу на захад ад межаў арэала, напр., у Ісландыю, Іспанію, Балеары, Італію, Мальту, Грэцыю, Кіпр. Месца зімовак: паўднёвая частка арэала ў Азіі, а таксама ў Паўднёвай Азіі ад Пакістана на ўсход да Бірмы, Тайланда, поўдня Лаоса і ўсходу Кітая, на поўдні да паўднёвай часткі Індыі. Невялікая колькасць зімуе на Блізкім Усходзе.

Асаблівасці біялогіі[правіць | правіць зыходнік]

Корміцца насеннем дзікіх і культурных раслін, зрэдку ягадамі і насякомымі.

Гняздо ладзіць нізка ў густым кусце або маладым дрэве, добра замаскіраванае ў галінах куста ці каля ствала, часам у высокай і вельмі густой травяністай расліннасці, вельмі рэдка на зямлі. Яно няшчыльнае, знешняя частка з пераплеценыхсухіх сцёблаў травяністых раслін, лісцятраў (часам, з прымессю дробных галінак); некаторыя з іх заламаны і выступаюць па-за гняздоў розных кірунках. Высцілка з сухой травы, карэньчыкаў, расліннага пуху, часта з прымессю валосся, моху і лішайнікаў.

Яйкі (4-5, часам 3-7) падоўжаныя, з вострым вузейшым канцом, светла-блакітныя або блакітна-зялёныя; плямкі ці воласападобныя рысачкі вішнёва-карычневыя або цёмна-чырвоныя нешматлікія, больш густыя на шырокім канцы, часам яйкі без плямак. Глыбокія плямкі могуць быць фіялетава-чорнымі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]