Саюз (ракета-носьбіт)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Саюз, ракета-носьбіт)

«Саю́з» — савецкія, пазней расійскія 3-ступеньчатыя ракеты-носьбіты (РН) для вывядзення на каляземныя арбіты пілатуемых і аўтаматычных касмічных апаратаў.

Стартавая маса (разам з касмічным караблём) ~310 т, максімальная маса карыснага грузу ~7 т.

Пры дапамозе РН «Саюз» з 1966 года выводзіліся ў космас некаторыя ШСЗ серыі «Космас», цяпер выводзяцца КК «Саюз» і «Прагрэс».

Запускаюцца з касмадромаў Байканур і Плясецк.

РН «Саюз» з дадатковай 4-й ступенню, якая выкарыстоўвалася з 1961 года для запуску ў космас некаторых касмічных апаратаў серый «Венера», «Зонд», «Космас», «Маланка», «Марс», «Месяц», «Прагноз», называлася РН «Маланка».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]