Саюз (касмічны карабель)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Саюз, касмічны карабель)
Jump to navigation Jump to search
Касмічны карабель Саюз

«Саю́з» — серыя савецкіх, пазней расійскіх касмічных караблёў (КК) аднаразовага выкарыстання для арбітальных палётаў вакол Зямлі; таксама праграма іх распрацоўкі (з 1962) і запускаў (з 1966).

КК «Саюз» прызначаліся для вырашэння тэхнічных і навуковых задач у каляземнай касмічнай прасторы, дастаўкі экіпажаў (1—3 чал.) на борт арбітальных станцый і вяртання касманаўтаў на Зямлю; былі і беспілотныя мадыфікацыі.

У 1967—81 гадах на арбіты было выведзена 40 «Саюзаў», у т.л. 2 беспілотныя.

Маса запраўленага і ўкамплектаванага «Саюза» да 6,9 т, даўжыня 7,2 м, дыяметр 2,7 м. Аб'ём жылых адсекаў 10,45 м³. Плошча панэлей сонечных батарэй да 14 м². Працягласць аўтаномнага палёту да 30 сутак, у складзе арбітальнага комплексу — да 180 сутак.

На арбіту выводзіцца аднайменнай ракетай-носьбітам з касмадрома Байканур.

Складаецца з 3 адсекаў, якія злучаны паміж сабой і аддзяляюцца пры пасадцы:

  • спускальны апарат, дзе знаходзіцца экіпаж у час старту, стыкоўкі, расстыкоўкі і пасадкі;
  • арбітальны (бытавы) адсек са стыковачным агрэгатам;
  • прыборна-агрэгатны адсек з рухальнай устаноўкай.

На базе «Саюза» быў распрацаваны КК «Саюз Т» (запускі ў 1979—86) і «Саюз ТМ» (з 1986) для дастаўкі экіпажаў адпаведна на арбітальныя станцыі «Салют» і «Мір» і вяртання касманаўтаў на Зямлю.

«Саюз ТМ» выкарыстоўваецца як карабель-выратавальнік для Міжнароднай касмічнай станцыі. Было запушчана 15 «Саюзаў Т» і 32 «Саюзаў ТМ» (2000). На аснове «Саюза» створаны таксама грузавы транспартны КК «Прагрэс».

На працягу шэрагу гадоў касмічныя караблі серыі Саюз з'яўляюцца адзіным сродкам выхаду чалавецтва ў космас[1]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. http://www.i-mash.ru/news/nov_predpr/22028-rossijjskie-sojuzy-edinstvennojj-sredstvohtml

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]