Саюз змагароў за вызваленне Літвы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Саюз змагароў за вызваленне Літвы
Краіна
Тып арганізацыя

Саюз змагароў за вызваленне Літвы (літ.: Lietuvos laisvės kovotojų sąjunga, LLKS) або Рух змагароў за свабоду Літвы (літ.: Lietuvos laisvės kovos sąjūdis, LLKS) — кіруючая арганізацыя літоўскіх «лясных братоў», якія змагаліся супраць савецкай улады ў канцы Другой сусветнай вайны і ў пасляваенныя гады.

Арганізацыя ўтворана 10 лютага 1949 года на сустрэчы партызанскіх камандзіраў у вёсцы Мінайчай. Старшынёй Савета быў абраны Ёнас Жамайціс («Вітаўтас»). Са стыхійных партызанскіх узводаў сфармавалася ваенная структура, якая ахоплівала ўсю Літву. У 1944—1949 гг. утварыліся наступныя партызанскія акругі: Альгімантаса, Дайнавы, Вялікай барацьбы, Кястуціса, Уваскрасення, Тура, Віціса, Вітаўтаса і Жамойцкі. Яны складалі вобласці Юрос, Нямунаса і Калну. Планавалася сфармаваць сумеснае палітычнае і ваеннае кіраўніцтва[1]. Саюз кіраваў трыма абласцямі: Заходняй Літвы, Паўднёвай Літвы і Усходняй Літвы. Кожнай вобласці падпарадкоўваліся некалькі акругаў, кожнай акрузе — ад двух да чатырох дружын, у кожнай дружыне было некалькі атрадаў[2].

У 1990 годзе рух быў адноўлены як незалежная грамадская арганізацыя, якая аб’ядноўвае ўсіх дзеячаў літоўскіх ваенізаваных нацыяналістычных часцей[3]. Арганізацыя мае свой сцяг, сімвал і друк, яе штаб размешчаны ў Каўнас[4].

12 студзеня 1999 года Сейм Літоўскай Рэспублікі[5] прыняў Закон аб дэкларацыі Савета руху барацьбы за свабоду Літвы ад 16 лютага 1949 года і абвясціў дадзеную дэкларацыю прававым актам Літоўскай Рэспублікі. 1999 год быў абвешчаны годам памяці змагароў за свабоду[6]. 12 сакавіка 2009 Сеймам Ёнас Жамайціс прызнаны фактычна выконваючым абавязкі Прэзідэнта Рэспублікі[7], кіраўніком узброеных сіл, якія змагаліся супраць акупацыі літоўскай дзяржавы[8].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. "МИД Литвы опубликовал видео о партизанском движении в годы советской оккупации". DELFI. Архівавана з арыгінала 2018-12-04. Праверана 2018-12-04.
  2. N. Gaškaitė. Pasipriešinimo istorija 1944–1953 m.. — Vilnius: Aidai, 1989.
  3. Zigmas Tamakauskas. Lietuvos laisvės kovos sąjūdžio Suvažiavimas | Voruta. www.voruta.lt. Архівавана з першакрыніцы 5 снежня 2018. Праверана 4 снежня 2018.
  4. Fresh Media. Lietuvos Respublikos krašto apsaugos ministerija :: Veiklos sritys » Bendradarbiavimas su nevyriausybinėmis organizacijomis » Asociacijos » Lietuvos laisvės kovos sąjūdis (літ.)(недаступная спасылка). kam.lt. Архівавана з першакрыніцы 4 снежня 2018. Праверана 4 снежня 2018.
  5. Marius Debesis. LAISVĖS KOVŲ ATMINTIS // Lietuvos istorijos studijos. — 2016-01-14. — Т. 36, вып. 36. — ISSN 1392-0448 1392-0448, 1392-0448.
  6. http://www.lrs.lt/sip/portal.show?p_r=6524&p_k=1. www.lrs.lt. Архівавана з першакрыніцы 5 снежня 2018. Праверана 4 снежня 2018.
  7. Churchill, Winston, 1874-1965. Never give in! : the best of Winston Churchill's speeches. — Hachette Books, ©2003, 2015. — ISBN 0786888709.
  8. Dėl Jono Žemaičio pripažinimo Lietuvos valstybės vadovu. e-seimas.lrs.lt. Архівавана з першакрыніцы 30 лістапада 2018. Праверана 4 снежня 2018.