Прэзідэнт Літоўскай Рэспублікі
Прэзідэнт Літоўскай Рэспублікі | |
---|---|
| |
Штандар прэзідэнта | |
Пасаду займае Гітанас Наўседа з 12 ліпеня 2019 | |
Узначальвае | |
Форма звароту | Пан прэзідэнт |
Афіцыйная рэзідэнцыя | Прэзідэнцкі палац |
Прызначаецца | Выбіраецца грамадзянамі Літвы |
Тэрмін паўнамоцтваў | 5 гадоў |
Пасада з’явілася |
4 красавіка 1918 25 лістапада 1992 (адноўлена) |
Першы на пасадзе | Антанас Смятона (1919—1920) |
Сайт | lrp.lt/ru/ |
Палітыка |
Літва |
Артыкул — частка серыі: |
Прэзідэнт Літоўскай Рэспублікі (літ.: Lietuvos Respublikos Prezidentas) — кіраўнік Літоўскай Рэспублікі. Прадстаўляе дзяржаву і выконвае ўскладзеныя на яго Канстытуцыяй і законамі абавязкі.
Паводле канстытуцыі Літва з’яўляецца парламенцка-прэзідэнцкай рэспублікай, у якой прэзідэнт выконвае ролю пасярэдніка паміж заканадаўчым і выканаўчым органамі ўлады.
Выбары
[правіць | правіць зыходнік]Выбары прэзідэнта адбываюцца за месяц да сканчэння тэрміну дзейнага прэзідэнта. Кандыдатамі ў прэзідэнты могуць быць грамадзяне Літвы паводле паходжання, якія пражываюць у Літве не менш за 3 апошнія гады, на дзень выбараў векам не меней за 40 гадоў і маюць права быць абранымі ў Сейм. Тэрмін знаходжання прэзідэнта на пасадзе складае 5 гадоў. Асоба, абраная прэзідэнтам, павінная спыніць свой удзел у партыях і палітычных арганізацыях, таксама не можа спалучаць сваю дзейнасць з парламенцкай. Асоба прэзідэнта недатыкальная.
Зняцце
[правіць | правіць зыходнік]Прэзідэнт можа быць датэрмінова пазбаўлены пасады ў выпадку істотнага парушэння Канстытуцыі, парушэння прысягі, здзяйсьнення злачынства. Рашэнне пра гэта прымае Сейм. Ён жа можа цягам 30 дзён ад свайго першага паседжання колькасцю 3/5 галасоў зацвердзіць датэрміновыя выбары.
Кампетэнцыя прэзідэнта сканчаецца ў выпадках:
- заканчэння тэрміну, на які ён быў абраны (пасаду прэзідэнта можна займаць не больш за 2 разы);
- датэрміновых выбараў;
- падання ў адстаўку;
- смерці;
- пазбаўлення пасады Сеймам;
- колькасцю не меней 3/5 галасоў дэпутатаў Сейма на запыт Канстытуцыйнага суду, паводле якога стан здароўя прэзідэнта не дазваляе выконваць абавязкі.
Прэзыдэнта, які не здольны выконваць свае абавязкі, замяняе старшыня Сейма, які ў гэты час не мае права прызначаць датэрміновыя выбары ў Сейм, здымаць або прызначаць міністраў бяз згоды Сейма, разглядаць запыты на выказванне вотуму недавер’я старшыні Сейма.
Паўнамоцтвы
[правіць | правіць зыходнік]У кампетэнцыі прэзідэнта ў супрацоўніцтве з парламентам знаходзяцца:
- скліканне надзвычайнай сесіі парламента;
- прадстаўленне штогадовай справаздачы пра стан дзяржавы і ўнутраную палітыку;
- правядзенне чарговых і датэрміновых выбараў;
- прадстаўленне да ратыфікацыі падпісаных міжнародных дагавораў;
- прызначэнне і зняцце прэм’ер-міністра;
- прадстаўленне кандыдатур суддзяў і старшыні Вярхоўнага суду;
- прызначэнне суддзяў і старшыняў Апеляцыйнага і Канстытуцыйнага судоў;
- прызначэнне генеральнага пракурора;
- прызначэнне дзяржаўнага кантралёра і старшыні Управы Банка Літвы;
- падпісання і афіцыйнага публікавання законаў, прынятых Сеймам, ці вяртанне законаў на паўторны разгляд;
- прызначэнне і зняцце галоўнакамандуючага войскам і кіраўніка службы бяспекі;
- увядзенне ваеннага становішча, мабілізацыі і надзвычайнага становішча.
У кампетэнцыі прэзідэнта ў супрацоўніцтве з урадам знаходзяцца:
- прызначэнне старшыні Савета Міністраў, перадача яму задачы фармавання ўрада і зацверджання ягонага складу;
- прыняцце адстаўкі ўраду, асобных міністраў;
- прызначэнне і зняцце дыпламатычных прадстаўнікоў Літвы ў іншых дзяржавах і пры міжнародных арганізацыях;
- прызначэнне і зняцце на прапанову прэм’ер-міністра міністраў ці службовых асоб.
Прэзідэнт у прадугледжаным законам парадку надае грамадзянства; прысвойвае дзяржаўныя узнагароды; прымае даверчыя граматы; надае найвышэйшыя дыпламатычныя рангі і вайсковыя званні; мае права памілавання асуджаных.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны сайт прэзідэнта Літвы Архівавана 24 сакавіка 2009.