Паўстанцкі рух у Літве

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Літоўскія паўстанцы, 1945 год.

Паўстанцкі рух у Літве — барацьба літоўскіх падпольных і партызанскіх арганізацый (т. зв. «лясных братоў») за аднаўленне Першай Літоўскай Рэспублікі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1940 годзе Літва была анексавана СССР. Летам 1941 года краіна акупавана нямецкімі войскамі.

У снежні 1941 годзе была сфарміравана падпольная Літоўская вызваленчая армія, якая паставіла сваёй задачай умацаванне сваёй арганізацыі і назапашванне сіл для барацьбы за дзяржаўную незалежнасць Літвы. Асноўным праціўнікам лічыўся СССР. Германія ж разглядалася як бок, з якім магчыма дамаўляцца і ісці на кампрамісы. На працягу 1942–1944 гадоў атрады арганізацыі не ўступалі ва ўзброенае супрацьстаянне з вермахтам, але вялі баявыя дзеянні супраць польскіх і савецкіх партызан.

З вясны 1944 годзе ў сувязі з набліжэннем Чырвонай Арміі да межаў Літвы кіраўніцтва Літоўскай вызваленчай арміі пайшло на пагадненне з кіраўніцтвам вермахта і СС у плане дапамогі апошніх у падрыхтоўцы салдат і афіцэраў арміі да вядзення дыверсійнай і партызанскай вайны. У дыверсійныя школы германскай разведкі ва Усходняй Прусіі было накіравана звыш 300 чалавек.

Іншая арганізацыя — Вярхоўны камітэт вызвалення Літвы — усё ж змагалася з нямецкай акупацыяй, але рабіла гэта ў пасіўнай форме[1]. Прадстаўнікі камітэта распаўсюджвалі для заходніх краін інфармацыю аб злачынствах нацыстаў на літоўскіх тэрыторях[2].

Улетку 1944 года Літоўская вызваленчая армія прыняла ўдзел у баях супраць савецкіх войск.

З 1949 года літоўскія партызаны дзейнічалі пад кіраўніцтвам арганізацыі «Саюз змагароў за вызваленне Літвы».

Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны (да 1956 года) літоўскія партызаны вялі барацьбу супраць савецкай улады. У сутыкненнях загінулі 23 000 мірных жыхароў, 533 салдата і афіцэра войскаў НКУС, 20 101 паўстанец. 148 000 сем’яў былі выселены з Літвы на Урал, у Сібір і раёны Крайняй Поўначы за сувязь з падполлем.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Vardys, Vytas Stanley; Judith B. Sedaitis. Lithuania: The Rebel Nation. — WestviewPress, 1997. — С. 57. — (Westview Series on the Post-Soviet Republics). — ISBN 0-8133-1839-4.
  2. Lietuva, 1940–1990 / Arvydas Anušauskas, et al.. — Vilnius: Lietuvos gyventojų genocido ir rezistencijos tyrimo centras, 2005. — С. 243—244. — ISBN 9986-757-65-7.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Поцюс М. Другая сторона Луны. Борьба партизан Литвы с коллаборационизмом в 1944 – 1953 годах. Вильнюс, 2009.
  • Станкерас П. Литовские полицейские батальоны 1941 – 1945 гг. М., 2009.