Лясныя браты

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Лясныя браты (эст.: metsavennad, лат.: meža brāļi, літ.: miško broliai) — агульная назва партызанскага супраціўлення ў краінах Прыбалтыкі супраць савецкай улады, якая ўсталявалася там паводле Пакта Молатава-Рыбентропа. Гэты рух налічваў каля 170 тысяч чалавек, з іх 50 тысяч загінулі ці прапалі без вестак.

У сучаснай гістарыяграфіі Літвы, Латвіі і Эстоніі гэты рух характарызуецца як нацыянальна-вызваленчы, у савецкай і сучаснай расійскай — як прафашысцкі. Аналагічны рух супраціву ў гэты перыяд існаваў таксама ў Заходняй Украіне (УПА), Заходняй Беларусі (БКА), Польшчы і Румыніі.

Назва «лясныя браты» была ўзятая ад латышскіх партызанаў-рэвалюцыянераў, якія дзейнічалі ў перыяд Расійскай рэвалюцыі 1905-07 гадоў[1].

Эстонія[правіць | правіць зыходнік]

У Эстоніі рух супраціву налічваў да 15 тысяч мужчын на працягу 19441953 гадоў. Актыўна лясныя браты дзейнічалі ў раёнах Пярнумаа і Ляэнемаа, Тартумаа і Іда-Віру. За перыяд з 1944 — па 1947 яны здзейснілі 773 узброеных напады, знішчыўшы каля 1000 байцоў савецкіх спецслужбаў.

Латвія[правіць | правіць зыходнік]

У Латвіі шэрагі лясных братоў у значнай ступені складаліся з былых воінаў латышскага легіёна СС[2]. Агульная колькасць партызанаў налічвала да 10 тысяч, яшчэ 20 тысяч чалавек актыўна дапамагалі партызанам правіянтам і прыстанішчам[3][4]. Да 1947 Цэнтральнае камандаванне латышскага супраціву мела штаб-кватэру на вуліцы Маціса ў Рызе[4].

Латышскім партызанам удалося знішчыць ад 1,5 тысяч (паводле савецкіх крыніц[5]) да 3 тысяч (паводле латышскіх крыніц[3]) чэкістаў, байцоў карных батальёнаў і партыйных актывістаў. За гэта тысячы партызанаў былі арыштаваны і больш за дзясятак тысяч членаў сем'яў і тых, хто падтрымліваў партызанаў — дэпартаваныя.

Літва[правіць | правіць зыходнік]

У Літве партызанскі супраціўленне быў найбольш моцным сярод краін Прыбалтыкі, асобныя рэгіёны кантраляваліся паўстанцамі да 1949 года[6]. Пазбягаючы прамых сутыкненняў з чырвонаармейцамі і войскамі НКУС, літоўскія партызаны змагаліся метадам сабатажу, засадаў і забойстваў асобных камуністычных дзеячаў[7]. Кіраўніком лясных братоў у Літве быў Ёнас Жэмайціс-Вітаўтас, імем якога ў 1998 годзе была названа ваенная школа ў Каўнасе.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Малая Советская Энциклопедия. Том червертый: Ковальская—Массив.— М.: Акционерное об-во «Советская Энциклопедия», 1929.— С. 607.
  2. Plakans, Andrejs. The Latvians: A Short History, 155. Hoover Institution Press, Stanford, 1995.
  3. 3,0 3,1 Музей акупацыі Латвіі
  4. 4,0 4,1 Laar, p. 24
  5. Plakans, p. 155
  6. Kaszeta, Daniel J. Lithuanian Resistance to Foreign Occupation 1940—1952, Lituanus, Volume 34, No. 3, Fall 1988. ISSN 0024-5089
  7. Dundovich, E., Gori, F. and Guercett, E. Reflections on the gulag. With a documentary appendix on the Italian victims of repression in the USSR, Feltrinelli Editore IT, 2003. ISBN 88-07-99058-X

Шаблон:Партызанскія рухі Другой сусветнай вайны