Саюз кангалезскіх патрыётаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Саюз кангалезскіх патрыётаў

Саюз кангалезскіх патрыётаў, СКП (фр.: Union des Patriotes congolais, UPC) — палітычная партыя, а раней узброеная групоўка ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга. Складалася пераважна з прадстаўнікоў народа хема[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Арганізацыя заснавана Томасам Лубанга ў 2001 годзе[2].

Групоўка актыўна ўдзельнічала ў Другой кангалезскай вайне і Ітурыйскім канфлікце[3][4]. Паводле ацэнак на люты 2003 года, у складзе СКП налічвалася каля 15 000 байцоў[5]. Падчас баявых дзеянняў рух здзейсніў шматлікія напады на мірных жыхароў і іншыя парушэнні правоў чалавека[3][5].

У канцы 2003 года СКП падзяліўся на некалькі фракцый: адна пад кіраўніцтвам Кісемба Бахемукі, другую ўзначаліў Томаса Лубанга[2], а з трэцяў была ўтворана Партыя за адзінства і захаванне цэласнасці Конга (Parti pour l'unité et la sauvegarde de l'intégrité du Congo) на чале з Мандра Панга Кахва. Сілы Лубангі былі мацнейшы ў ваенным плане, бо большая частка апалчэння засталася з менавіта з ім[2]. У 2004 годзе Лубанга і Кахва аб’ядналіся[6].

У сакавіку 2006 годзе кіраўнік групоўкі Лубанга быў арыштаваны. Ордэр на арышт выдадзены Міжнародным крымінальным судом за меркаванае ваеннае злачынства (выкарыстанне дзяцей-салдат). Баявік быў дастаўлены ў Нідэрланды[3]. Пасля гэтага новым лідарам СКП стаў Боска Нтаганда[7].

На ўсеагульных выбарах 2006 года рух атрымаў тры месцы ў Нацыянальнай асамблеі.

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Union of Patriotic Congolese (UPC). GlobalSecurity.org (1 чэрвеня 2003). Архівавана з першакрыніцы 28 June 2003.
  2. а б в DRC: Who's who in Ituri - militia organisations, leaders. IRIN humanitarian news and analysis, UN Office for the Coordination of Humanitarian Affairs (20 красавіка 2005). Архівавана з першакрыніцы 16 March 2012.
  3. а б в "Profile: DR Congo militia leader Thomas Lubanga". BBC News. 23 January 2009. Архівавана з арыгінала 31 January 2009.
  4. Profile: DR Congo militia leader Thomas Lubanga. BBC News. Праверана 27 ліпеня 2023.
  5. а б "DR Congo 'awash' with child soldiers". BBC News. 17 February 2003.
  6. Witness Questions Lubanga's Control. Institute For War & Peace. Праверана 3 кастрычніка 2023.
  7. D.R. Congo: Army Should Not Appoint War Criminals. Humans Right Watch. Праверана 3 кастрычніка 2023.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]