Боска Нтаганда
Боска Нтаганда | |
---|---|
Дата нараджэння | 5 лістапада 1973[1] (50 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | РПФ, СКП, НКНА, Рух 23 сакавіка |
Род войскаў | паўстанцкае апалчэнне |
Званне | генерал |
Бітвы/войны | Грамадзянская вайна ў Руандзе, Другая кангалезская вайна, Канфлікт у Ківу |
Боска Нтаганда (фр.: Bosco Ntaganda; нар. 5 лістапада 1973[4]) — кангалезска-руандыйскі баявік, асуджаны Міжнародным крымінальным судом як ваенны злачынец[5][6].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў Кінігі (Руанда)[7].
Ва ўзросце 17 гадоў далучыўся да паўстанцкай групоўкі «Руандыйскі патрыятычны фронт»[7]. Удзельнічаў у грамадзянскай вайне ў Руандзе[5]. У нейкі момант атрымаў грамадзянства ДР Конга[8] і ваяваў у складзе фракцыі «Саюз кангалезскіх патрыётаў»[5], стаўшы адказным за ваенныя аперацыі[9]. У студзені 2005 года Нтагандзе прапанавалі стаць генералам Узброеных Сіл Дэмакратычнай Рэспублікі Конга ў рамках мірнага працэсу, але ён адмовіўся[5].
У 2006 годзе аднавіў паўстанцкую дзейнасць і далучыўся да баевікоў групоўкі «Нацыянальны кангрэс народнай абароны»[5][10]. Таксама, як і раней, адказваў за ваенны складоўнік[11]. Потым працягнуў дзейнасць у «Руху 23 сакавіка»[12]. Тым часам Міжнародны крымінальны суд выдаў ордэр на арышт паўстанца[13].
У сакавіку 2013 года Нтаганда здаўся пасольству ЗША ў Руандзе[14], дзе запатрабаваў перадачы ў Міжнародны крымінальны суд[15]. Як мяркуецца, яго прымусілі альбо руандыйскія ўлады, альбо паплечнікі з-за ўнутраных канфліктаў у «Руху 23 сакавіка»[16]. У верасні 2015 года пачаўся судовы працэс. Яму прад’явілі 18 пунктаў абвінавачвання, уключаючы згвалтаванне, забойства, вярбоўку дзяцей-салдат і сексуальнае рабства. Нтаганда не прызнаў віну[17][18][19][20][21].
7 лістапада 2019 года былы баявік прысуджаны да 30 гадоў турэмнага зняволення[22].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б https://trialinternational.org/latest-post/bosco-ntaganda/
- ↑ Спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб
- ↑ https://www.reuters.com/article/us-warcrimes-ntaganda-court-idUSBRE92P0C620130326
- ↑ Bosco Ntaganda(недаступная спасылка). Trial International. Архівавана з першакрыніцы 8 ліпеня 2019. Праверана 8 July 2019.
- ↑ а б в г д Human Rights Watch (29 April 2008). DR Congo: Suspected War Criminal Wanted. Retrieved on 13 May 2008.
- ↑ Nkunda Faces ICC Dilemma Архівавана 19 мая 2019 года.. Institute for War and Peace Reporting, 1 May 2008. Retrieved on 9 October 2011.
- ↑ а б Penny Dale (15 May 2012). "Profile: Bosco Ntaganda the Congolese 'Terminator'". BBC News.
- ↑ "Congo warlord denies guilt in first appearance at Hague court". Reuters. 26 March 2013. Архівавана з арыгінала 24 September 2015. Праверана 30 June 2017.
- ↑ Van Reybrouck, David (2011). Congo: een geschiedenis. Amsterdam: De Bezige Bij. ISBN 978-9023458661.
- ↑ Bavier, Joe (9 May 2008). Congo rebels demand proof of ICC suspect's guilt. Reuters. Retrieved on 13 May 2008.
- ↑ "Congo conflict: 'The Terminator' lives in luxury while peacekeepers look on". The Guardian. February 5, 2010. Праверана October 9, 2011.
- ↑ DR Congo troops shell rebel bases . Al Jazeera English (18 мая 2012). Праверана 18 November 2012.
- ↑ Warrant of Arrest against Bosco Ntaganda unsealed press release International Criminal Court, 29 April 2008. Retrieved on 9 October 2011
- ↑ "Bosco Ntaganda: Wanted Congolese in US mission in Rwanda". BBC News. 18 March 2013.
- ↑ Clover, Jenny; Blair, Edmund; Lough, Richard (2013-03-20). Williams, Alison (рэд.). "U.S. working for swift transfer of Congo warlord to ICC". Reuters(англ.). Праверана 2019-10-20.
- ↑ The surrender of Bosco Ntaganda . blogs.aljazeera.com. Праверана 10 September 2018.
- ↑ Trial of Congo war crimes suspect begins at ICC . JURIST (2 верасня 2015).
- ↑ "In The Hague, trial opens for Congo warlord Bosco Ntaganda". Deutsche Welle.
- ↑ Holligan, Anna. "DR Congo's Bosco Ntaganda pleads not guilty at ICC trial". BBC News.
- ↑ Simons, Marlise (2 September 2015). "War Crimes Trial Opens for Bosco Ntaganda, Congolese Rebel Leader". The New York Times.
- ↑ Congolese warlord Bosco 'Terminator' Ntaganda on trial . Al Jazeera.
- ↑ Bosco Ntaganda sentenced to 30 years for crimes in DR Congo . BBC News (7 лістапада 2019). Праверана 7 November 2019.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Case The Prosecutor v Bosco Ntaganda — ICC records relating to the Ntaganda case