Перайсці да зместу

Саят-Нава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Саят-Нава
арм.: Սայաթ-Նովա
груз. საიათ-ნოვა
азерб.: Sayat Nova
перс.: سایات‌نووا
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні арм.: Արութին Սայադյան
Дата нараджэння 14 чэрвеня 1712(1712-06-14)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 22 верасня 1795(1795-09-22) (83 гады)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, кампазітар, спявак, ашуг
sayat-nova.am (арм.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сая́т-Нава́ (арм.: Սայաթ-Նովա, перс.: سایات‌نووا, груз. საიათ-ნოვა; псеўданім Аруцюна Саядзяна, арм.: Հարություն Սայադյան; 1712, Тбілісі1795) — армянскі паэт, буйнейшы прадстаўнік свецкай паэзіі позняга сярэдневякоўя.

Быў прыдворным песняром і музыкантам грузінскага цара Іраклія II. Выгнаны са службы з-за сутычак з вяльможамі, стаў свяшчэннікам, з 1768 манах. Праславіўся як ашуг. Пісаў песні на армянскай, грузінскай і азербайджанскай мовах, у якіх традыцыйная для ўсходняй паэзіі вобразнасць спалучалася з глыбокай эмацыянальнасцю, пратэстам супраць сацыяльнай несправядлівасці. Майстар любоўнай лірыкі («Я хворы каханнем да цябе», «Каманча», «Да салаўя», «Так жыць хачу» і інш.). Забіты ў Тбілісі ў час нашэсця персідскіх войск.

На беларускую мову асобныя яго вершы пераклалі Х. Жычка, Н. Тулупава.

Зноскі