Свабодная асацыяцыя нямецкіх прафсаюзаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Свабодная асацыяцыя нямецкіх прафсаюзаў
FVdG
Дата заснавання 1897
Дата роспуску 1919
Тып прафсаюз
Цэнтр  Германія

Свабодная асацыяцыя нямецкіх прафсаюзаў (САНП) (ням.: Freie Vereinigung deutscher Gewerkschaften (FVdG)) — анарха-сіндыкалісцкі прафсаюз у Германскай імперыі і Веймарская рэспубліцы.

Арганізацыя была заснавана ў Гале ў 1897 годзе пасля адмены антысацыялістычнага закону пад назваю Цэнтралізацыя прадстаўнікоў Германіі. САНП займала больш леварадыкальныя пазіцыі, чым Сацыял-дэмакратычная партыя Германіі. Прадстаўнікі прафсаюза крытыкавалі СДПГ за парламентарызм, што выяўлялася ва ўяўленні СДПГ у Бундэстагу. Рознагалоссі паміж партыяй і прафсаюзам прывялі да таго, што ў 1908 годзе ўсе сябры САНП былі выключаныя з СДПГ і арганізацыі разарвалі адносіны[1][2].

З пачаткам Першай сусветнай вайны САНП яшчэ больш дыстанцыявалася ад СДПГ у сувязі з мілітарысцкай пазіцыяй СДПГ. Пасля заканчэння Першай сусветнай вайны і лістападаўскай рэвалюцыі САНП стала масавай арганізацыяй, у прыватнасці шляхам прыцягнення шахцёраў з Рурскага рэгіёна. У снежні 1919 года САНП аб'ядналася з малалікімі прафсаюзамі левакамуністычнага накірунку і ўтварыла Саюз свабодных рабочых Германіі[3].

Зноскі

  1. Müller 1985a, p. 186–187 and Vogel 1977, p. 59–60; quote according to Vogel 1977, p. 60, German original: "einen Weg einschlage, der mit Sicherheit zum Kampf mit der SPD und zum Syndikalismus und Anarchismus führe." (own translation).
  2. Bock 1969, p. 33–37
  3. Bock 1969, p. 104–105