Свербігуз усходні

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Свербігуз усходні
Bunias orientalis sl6.jpg
Квітнеючая расліна з пладамі, якія завязаліся.
Аўстрыя
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Bunias orientalis L., 1753

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  23067
NCBI  358661
EOL  592420
GRIN  t:316931
IPNI  279703-1
TPL  kew-2686094

Свербігуз усходні (Bunias orientalis)[3] — шматгадовая, радзей двухгадовая, травяністая расліна сямейства Капуставых.

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Буйная расліна вышынёй да метра і больш, з дзідападобна-стрэлападобным у аснове ніжнім лісцем, ярка-жоўтымі кветкамі, сабранымі ў верхавінны парасонік, і пакрытымі цёмнымі бародаўкамі сцебламі і пладамі.

Арэал[правіць | правіць зыходнік]

Першапачаткова распаўсюджаная, верагодна, на Каўказе, у XXI стагоддзі гэта расліна сустракаецца амаль па ўсёй Еўропе і Заходняй Сібіры, а таксама на ўсходзе і захадзе Паўночнай Амерыкі. На пашырэнне арэалу ў Еўропе істотна паўплывалі войны — свербігуз выкарыстоўвалі як фураж расійскія войскі, неспадзявана пераносячы яе плады на вялікія адлегласці.

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Ядомая расліна, па смаку нагадвае хрэн, ўжываецца ў свежым выглядзе ў салатах, а таксама ў вараным і сушоным выглядзе.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 26. — 160 с. — 2350 экз.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]