Перайсці да зместу

Свербігуз

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Bunias)
Свербігуз

Свербігуз усходні (Bunias orientalis)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Bunias L. (1753)

Сінонімы
Тыпавы від

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  23066
NCBI  358660
EOL  62206
GRIN  g:1792
IPNI  12386-1

Свербігу́з[4] (Bunias) — род кветкавых раслін сямейства Капуставыя (Brassicaceae). Налічвае 6 (3[5]) відаў, пашыраных у Еўразіі і Паўночнай Афрыцы.

Аднагадовыя, двухгадовыя і шматгадовыя травяністыя расліны вышынёй да 150[6] см. Сцёблы прамастойныя або ўзыходныя, галінастыя. Лісце суцэльнае або перыста-раздзельнае, апушанае. Кветкі дробныя, жоўтага або белага колеру. Плод — стручочак. Размнажаецца насеннем і вегетатыўна.

Гаспадарчае значэнне

[правіць | правіць зыходнік]

Лекавыя і меданосныя расліны. Другасны корм жывёле. Маладое лісце і парасткі багатыя на вітамін С ужываюцца ў ежу[6]. Некаторыя віды — пустазелле.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. NCU-3e. Names in current use for extant plant genera. Electronic version 1.0. Entry for Bunias L. (англ.) (Праверана 20 лютага 2012)
  4. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 26. — 160 с. — 2 350 экз.
  5. а б Bunias — The Plant List (англ.)
  6. а б Свербига (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі