Свержань (гміна)
Выгляд
(Пасля перасылкі з Свержанская гміна)
Свержань | |
---|---|
польск.: Gmina Świerżeń | |
Краіна | |
Уваходзіць у |
да 1920: Мінскі павет 1920—1939: Стаўбцоўскі павет |
Уключае | 48 грамад |
Адміністрацыйны цэнтр | Новы Свержань |
Дата ўтварэння | 1921 |
Дата скасавання | 1939 |
Насельніцтва (1921) | 6 944[1] |
Гміна Свержань (польск.: Gmina Świerżeń) — колішняя вясковая гміна, якая існавала да 1939 года ў Навагрудскім ваяводстве Польскай Рэспублікі. Сядзіба размяшчалася ў мястэчку Новы Свержань[2] (1246 жых. у 1921 годзе[1])[3].
Першапачаткова тэрыторыя гміны ўваходзіла ў склад Мінскага павета. 12 снежня 1920 года была ўключана ў склад новаўтворанага Стаўбцоўскага павета пад Упраўленнем прыфрантавых і этапных тэрыторый[4]. 19 лютага 1921 года разам з астатнім паветам увайшла ў склад новаўтворанага Навагрудскага ваяводства. 15 красавіка 1930 года ў склад гміны Свержань перададзена частка тэрыторыі гмін Стоўбцы і Мір[5].
У лістападзе 1939 года павет уключаны ў склад БССР, скасаваны 15 студзеня 1940 года разам з гмінамі.
Зноскі
- ↑ а б Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część I — Województwo Nowogródzkie, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923
- ↑ Мястэчка Новы Свержань адміністрацыйна ўвоходзіла ў дзве гміны; яго асноўная частка (1195 жых.) ўваходзіла ў склад гміны Свержань, у той час як невялікая частка (51 жых.) — у склад гміны Стоўбцы
- ↑ Główny Urząd Statystyczny w Warszawie: Województwa centralne i wschodnie Rzeczypospolitej Polskiej — podział na gminy według stanu z dnia 1.IV 1933 roku, Książnica-Atlas, Lwów 1933
- ↑ Dz. Urz. ZTPiE z 1920 r. Nr 5, poz. 48
- ↑ Dz. U. z 1930 r. Nr 27, poz. 238