Старажытныя ўсходнія цэрквы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Старажытныя ўсходнія цэрквы — група старажытных цэркваў усходняга хрысціянства, якія прызнаюць пастановы і вызнаюць веравучыцельныя дагматы толькі першых двух або трох Усяленскіх сабораў[1][2][3][4][5]. Тэрміны «арыентальныя праваслаўныя цэрквы» і «старажытныя праваслаўныя цэрквы» выкарыстоўваюцца для абазначэння шасці ўсходніх цэркваў, якія не прызнаюць Халкідонскі і ўсе наступныя, паводле візантыйскай і лацінскай традыцый, Усяленскія саборы, у сувязі з чым у навуковай і багаслоўскай літаратуры таксама называюцца міяфізіцкімі і нехалкідонскімі цэрквамі[6][7][8][9][10].

Дыяфізіцкая Асірыйская Царква Усходу, якая прызнае толькі два першыя Усяленскія саборы і не знаходзіцца ў еўхарыстычных зносінах з цэрквамі міяфізіцкай хрысталогіі, таксама адносіцца да групы старажытных усходніх цэркваў[1][2][11].

Старажытныя ўсходнія цэрквы[правіць | правіць зыходнік]

Да Старажытных усходніх цэркваў адносяцца:

І арыентальныя праваслаўныя:

Вучэнне арыентальных праваслаўных цэркваў[правіць | правіць зыходнік]

Апроч абрадавых адрозненняў, у параўнанні з Праваслаўнай і Каталіцкай цэрквамі, арыентальныя цэрквы адрозніваюцца сваёй хрысталогіяй, якая бярэ пачатак у багаслоўі Александрыйскай школы і, у прыватнасці, у вучэнні Святога Кірыла Александрыйскага, «12 анафематызмаў» якога былі прыняты на Трэцім Усяленскім саборы. Арыентальныя праваслаўныя цэрквы захоўваюць хрысталогічную формулу Святога Кірыла «μία φύσις τοῦ θεοῦ λόγου σεσαρκωμένη», таму іх хрысталогію называюць міяфізіцкай.

У адказ на абвінавачванні праваслаўных, каталікоў і пратэстантаў у «нестарыянстве» арыентальным цэрквам часта прыпісваюць вызнаванне монафізіцтва ці монафеліцтва. Асабліва часта гэта сустракаецца сярод праваслаўных і каталіцкіх аўтараў, пры гэтым некаторымі даследчыкамі выкарыстоўваецца выраз «намінальныя монафізіты»[12]. Самі ж арыентальныя праваслаўныя цэрквы анафематнічаюць монафізіцтва, як і яго стваральніка Еўтыхія, і паводле іх разумення, застаюцца вернымі дахалкідонскаму праваслаўю Адзінай Царквы.

Дыялог Праваслаўнай Царквы і Арыентальных Праваслаўных Цэркваў[правіць | правіць зыходнік]

У 1964 годзе ў горадзе Орхус (Данія) пачаўся дыялог паміж багасловамі праваслаўных цэркваў і арыентальных праваслаўных цэркваў. Бакі прыйшлі да наступных высноў[7]:

  • Праваслаўныя цэрквы, якія вызнаюць дыяфізіцтва, не з'яўляюцца «нестарыянскімі», бо версія дыяфізіцтва, якога прытрымліваўся Несторый, уяўляе сабой з пункту гледжання іпастаснага адзінства Эфескага сабору, прынятага арыентальнымі цэрквамі і Халкідонскага, Другога Канстанцінопальскага сабораў, чые пастановы таксама прызнаюць сярод праваслаўных цэркваў — двухсуб'ектную хрысталогію, якая аддзяляе Увасобленае Слова і чалавечую асобу Хрыста[13].

Дыялог працягваўся, прынамсі, да 1994 года.[14]

Крытыка дыялогу[правіць | правіць зыходнік]

Багасловы В. М. Лур'е і А. В. Кураеў у сваім адкрытым лісце старшыне багаслоўскай камісіі Рускай праваслаўнай Царквы МП з нагоды магчымай Уніі дыяфізіцкіх халкідонскіх цэркваў візантыйскай традыцыі з дахалкідонскімі міяфізіцкімі цэрквамі[7] сцвярджалі, што з пункту гледжання Візантыйскага праваслаўя, «монафізіцтва» тэрміналагічна дапушчальна ў праваслаўным дыскурсе, але «монафізіцтва» ў тым выглядзе, як яго разумеюць гістарычныя дахалкідонскія цэрквы, не адпавядае праваслаўнаму веравучэнню, і з'яўляецца ў сутнасці формай монафізіцкай ерасі.[14]

Асірыйская царква Усходу[правіць | правіць зыходнік]

Асірыйская царква Усходу (ці проста «Царква Усходу»), адзіная старажытная ўсходняя царква, якая існуе ў наш час і адпрэчвае не толькі Халкідонскі сабор, але і Трэці Усяленскі сабор. Асірыйская царква не мае еўхарыстычных зносін ні з адной іншай Арыентальнай праваслаўнай царквой, і таму лічыцца асобнай царквой сярод іншых усходне-хрысціянскіх цэркваў. Нягледзячы на гэта, у навуковых працах, Асірыйская царква Усходу прылічваецца да старажытных усходніх цэркваў[11].

Асірыйская царква Усходу сваім багаслоўем уяўляе крайнюю супрацьлегласць дахалкідонскім Арыентальным праваслаўным Цэрквам. Вучэнне Асірыйскай царквы Усходу будуецца на хрысталогіі Антыяхійскай багаслоўскай школы, прыхільнікам якой быў Канстанцінопальскі патрыярх Несторый, таму лічыцца, што Асірыйская царква Усходу вызнае «нестарыянства»[15].

Мараніцкая каталіцкая царква[правіць | правіць зыходнік]

Часам прылічаная да Старажытных усходніх цэркваў Мараніцкая царква ў наш час вызнае каталіцкую дагматыку і з'яўляецца адной з Усходнекаталіцкіх цэркваў. У адрозненне ад большасці іншых Усходнекаталіцкіх цэркваў яна ўтварылася не ў выніку заключэння уніі з Рымска-каталіцкай царквой часткі якой-небудзь Старажытнай усходняй царквы, а ў выніку прыняцця каталіцкай дагматыкі ўсёй царквой.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  1. 1,0 1,1 Религии мира: история, культура, вероучение/ Под ред. А. О. Чубарьяна, Г. М. Бонгард-Левина. — М.: Олма медиа групп, 2006. — С. 181—183. ISBN 978-5-373-00714-6
  2. 2,0 2,1 Шабуров Н. В. Христианство первого тысячелетия. Древние восточные церкви Прикладное религиоведение для журналистов./ Сост. и ред. М. В. Григорян — М.: Права человека, 2009. — С. 85-86. — 254 с. ISBN 978-5-7712-0407-9
  3. «So the title Orthodox is used to refer to several Churches which have, time to time, been in conflict over doctrinal and other matters. So i seldom use the term Orthodox Church and prefer to refer Orthodox Churches, qualifying this with rather cumbersome adjectives like Chalcedonian or non-Chalcedonian. In spite of the fact that there are serious divisions within them, they share common roots historical experiences and cultural expressions» — An Introduction to the Christian Orthodox Churches (Introduction to Religion), by John Binns — Published July 4th 2002 by Cambridge University Press
  4. «The Assyrian Apostolic Church of the East belongs to the Oriental Orthodox family of churches in the Syrian tradition. The word „Assyrian“ was applied to them by the English (Anglican) missionaries of the 19th century (1885—1915) who first established a western mission among them (Coakley 1992), and wished to avoid the pejorative term „Nestorian“ that had often been applied to them, so as to signal their different theological stance from both the Non-Chalcedonian Orthodox Miaphysite Churches (pejoratively called the Monophysites) and the Eastern Orthodox Chalcedonians.» — Assyrian Apostolic Church of the East, by JOHN A. MCGUCKIN; цитируется по «The Encyclopedia of Eastern Orthodox Christianity» 2011 Blackwell Publishing Ltd.
  5. The Catholic Almanac's Guide to the Church, Our Sunday Visitor — Matthew Bunson (Editor), стар. 265
  6. Мемарандум аб разуменні і супрацоўніцтве паміж Усходняй Праваслаўнай Царквой, Арыентальнымі Праваслаўнымі Цэрквамі і Аб'яднанымі біблейскімі таварыствамі
  7. 7,0 7,1 7,2 Змяшаная камісія па багаслоўскім дыялогу паміж Праваслаўнай Царквой і Арыентальнымі Праваслаўнымі Цэрквамі Праваслаўны цэнтр Сусветнага Патрыярхата, Жэнева, 23-28 верасня 1990 г.
  8. «Monophysitism (including Miaphysitism) — JOHN A. MCGUCKIN»; цитируется по «The Encyclopedia of Eastern Orthodox Christianity» 2011 Blackwell Publishing Ltd
  9. «Oriental Orthodox is the name by which several non-Chalcedonian Churches have come to be collectively known. … The name „Orthodox“, which did not figure previously into the self-appellations of all the churches (e.g., the Armenian Apostolic Church), was also meant to identify a parity of legitimacy and fidelity to world Orthodoxy through the ages.» — Oriental Orthodox, by PETER C. BOUTENEFF; цитируется по «The Encyclopedia of Eastern Orthodox Christianity» 2011 Blackwell Publishing Ltd
  10. Богословский диалог между Православной церковью и Восточными православными церквами / Сост. и ред. Кристин Шайо. — М.: Библейско-богословский институт святого апостола Андрея, 2001.
  11. 11,0 11,1 «Assyrian Apostolic Church of the East — JOHN A. MCGUCKIN»; цыт. па кн.: The Encyclopedia of Eastern Orthodox Christianity, 2011 Blackwell Publishing Ltd
  12. Сидоров А. И. Феодор Раифский и Феодор Фаранский (по поводу одного из авторов «Изборника Святослава» 1073 г.) // Древнейшие государства на территории СССР. Материалы и исследования. 1990 год. М., 1991
  13. Обзор книги: Клайтон Дж., Поул. Б. Христология Феодорита Кирского. Антиохийская христология от Эфесского (431) до Халкидонского Собора (451). // Богослов.ру, 05.03.2008
  14. 14,0 14,1 Лурье В. М., Кураев А. В. На пороге унии (станем ли мы монофизитами?)
  15. Шабуров Н. В. Экспертное заключение на книгу А. В. Бородиной «Основы православной культуры» // Портал-Credo.ru, 16.01.2003

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Навукова-багаслоўская літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  1. John Anthony McGuckin, «The Encyclopedia of Eastern Orthodox Christianity», Publisher: Wiley-Blackwell, 2011.
  2. В. В. Болотов Лекции по истории древней Церкви — Петроград: Третья Государственная Типография, 1918. — Т. 4. — 600 с.
  3. Карташёв А. В. Вселенские Соборы. — М.: Республика, 1994. — 542 с. — ISBN 5-250-01847-5.
  4. Jean Meyendorff. Le Christ dans la Theologie Byzantine. Paris, 1968. (На английском: John Meyendorff. Christ in the Eastern Christian Thought. New York, 1969. Русский перевод: Прот. Иоанн Мейендорф. «Иисус Христос в восточном православном богословии». М., 2000.)

Міяфізіцкае багаслоўе[правіць | правіць зыходнік]

  1. H.H. Pope Shenouda III «THE NATURE OF CHRIST»
  2. MAIN DOCTRINES AND PRACTICE OF THE CHURCH — Ethiopian Orthodox Tewahedo Church