Перайсці да зместу

Свята-Ільінская царква (Высокае)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Праваслаўны храм
Свята-Ільінская царква
54°38′17″ пн. ш. 30°28′10″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Аграгарадок Высокае
Архітэктурны стыль рэтраспектыўна-рускі стыль
Заснавальнік Канстанцін Любамірскі
Будаўніцтва 19131917 гады
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Г000129шыфр 213Г000129
Стан руіны
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Свята-Ільінская царква — праваслаўны храм у аграгарадку Высокае Аршанскага раёна Віцебскай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры вёскі на перакрыжаванні галоўных вуліц.

Пабудавана ў першай палове XIX стагоддзя з цэглы ўладальнікам маёнтка Канстанцінам Любамірскім. Адкрыта пасля заняпаду ў 1980-я гады.

Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Кампазіцыйна складаецца з шырокага прытвора з аднаяруснай высокай васьміграннай званіцай над ім працяглай трапезнай, кубападобнай малітоўнай залы з бакавымі прыдзеламі, паўкруглай апсіды з бакавымі рызніцамі такой жа канфігурацыі. Над дахам узвышаўся купал (не захаваўся). Галоўны ўваход вылучаны 3-арачным рундуком з трохвугольным шчытом у завяршэнні, аналагічна завершаны 2 бакавыя ўваходныя парталы, размешчаныя па вуглах пры сачляненні трапезнай і асноўнага аб’ёму. Магутная архітэктурная пластыка ствараецца сродкамі адкрытай фігурнай цаглянай муроўкі. Неатынкаваныя фасады расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў пластычных ліштвах са здвоенымі какошнікамі, насычаны дэкорам: пояс какошнікаў каля аснавання шатра званіцы, паясы шырынак, аркатурныя фрызы, пілястры.

У інтэр’еры памяшканні перакрыты цыліндрычнымі скляпеннямі (апсіда — конхай), аб’ядноўваюцца шырокімі арачнымі прасветамі. Падлога пакрыта каляровымі керамічнымі пліткамі[1].

Зноскі

  • Храм святого пророка Илии // Витебская епархия. Монастыри, храмы и приходы : справочник / сост. А. Матвеев. — Минск : Белорусская Православная Церковь, 2009. — С. 74.