Свята-Ільінская царква (Сакаўшчына)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Славутасць
Свята-Ільінская царква
Краіна Беларусь
Вёска Сакаўшчына

Свята-Ільінская царква — праваслаўны храм у в. Сакаўшчына Валожынскага раёна Мінскай вобласці.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

На ўсходняй ускраіне вёскі, на могілках. Царква пабудавана ў 1878 г. з дрэва, у 1928 г. адноўлена. Да 1990-х гг. не дзейнічала.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Помнік народнага дойлідства. Будынак чатырохчасткавай аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі: двух'ярусная чацверыковая шатровая званіца-прытвор, кароткі бабінец, кубападобная малітоўная зала, пяцігранная апсіда пад вальмавым дахам. Чатырохсхільны пакаты шатровы дах асноўнага аб'ёму і васьмігранны шацёр званіцы, завершаны макаўкай на гранёных барабанах. Вертыкальна ашаляваныя сцены прарэзаны прамавугольнымі здвоенымі аконнымі праёмамі ў разных ліштвах і ўмацаваны брусамі-сцяжкамі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]