Свята-Ануфрыеўская царква (Обаль)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Праваслаўная царква
Свята-Ануфрыеўская царква
Краіна Беларусь
Гарадскі пасёлак Обаль
Канфесія Руская праваслаўная царква
Дата пабудовы 1843 год

Свята-Ануфрыеўская царква — колішні праваслаўны храм у гарадскім пасёлку Обаль, знаходзіўся на вул. Дунічава. Пабудавана ў 1843 годзе з дрэва, у 1907 годзе была дабудавана званіца.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Помнік народнага дойлідства. Вырашана прамавугольным зрубам з апсідай і бакавымі рызніцамі; да франтальнага фасада далучалася 2-ярусная званіца. Над бляшаным дахам зялёнай афарбоўкі і шатром званіцы цыбулепадобныя купалкі. Абшытыя цёсам зрубы на падмурку чляніліся 12 вялікімі вокнамі (з іх 6 на барабане купала і званіцы) і 3 малымі ў ліштвах (у рызніцах). У інтэр'еры меўся разны іканастас.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Свята-Ануфрыеўская царква // Кулагін, А.М. Праваслаўныя храмы на Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А.М. Кулагін. – Мн., 2001. – С. 149.