Свята-Ануфрыеўская царква (Спорава)
Праваслаўны храм | |
Свята-Ануфрыеўская царква | |
---|---|
52°25′12″ пн. ш. 25°20′19″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Аграгарадок | Спорава |
Канфесія | Праваслаўе |
Дата заснавання | 2013 |
Будаўніцтва | 2013 |
Стан | дзейнічае |
Свята-Ануфрыеўская царква — мураваны праваслаўны храм у аграгарадку Спорава Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Першы вядомы храм быў узведзены ў 1890—1900 гады. Ён быў 3-х купальны, драўляны. 7 красавіка 1944 года храм быў спалены.
15 верасня 2008 года была зарэгістравана грамада, якая стала ўзводзіць на месцы спаленага новы храм. Храм збудаваны з газасілікатных блокаў, мае 5 невялікіх, 1 вялікі купал і званіцу[1].
7 снежня 2013 года Іаан, епіскап Брэсцкі і Кобрынскі, здзейсніў чын асвяшчэння храма. Яму саслужылі: Сакратар Брэсцкага епархіяльнага ўпраўлення протаіерэй Пётр Романовчі, Благачынны цэркваў Бярозаўскай акругі протаіерэй Георгій Шаўцоў, в. а. настаяцеля храма протаіерэй Уладзімір Глушак і духавенства благачыння.
Пасля богаслужэння быў здзейснены хросны ход і адслужаны малебен. Іаан прамовіў пропаведзь на тэму любові і праяўлення міласэрнасці да блізкіх, павіншаваў айца настаяцеля і прыхаджан храма са святам.
Настаяцелем храма з’яўляецца Мікалай Шустаў[2].