Свята-Георгіеўская царква (Вялікія Вераб’евічы)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Праваслаўны храм
Свята-Георгіеўская царква
53°42′17″ пн. ш. 25°57′36″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Аграгарадок Вялікія Вераб’евічы
Канфесія Праваслаўе
Епархія Навагрудская
Благачынне Навагрудскае
Будаўніцтва 19921994 гады
Стан дзейнічае
Map

Свята-Георгіеўская царква — мураваны праваслаўны храм у аграгарадку Вялікія Вераб’евічы Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца на ўскраіне вёскі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Драўляны храм на могілках існаваў з XIX стагоддзя. У 1937 годзе храм быў спалены.

У 19921994 гадах на месцы старога быў пабудаваны новы цагляны храм[1].

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Вырашана прамавугольным у плане аб’ёмам пад 2-схільным дахам. Кананічнае пакрыццё паўкруглай апсіды завершана гранёным шпілем з крыжом на «яблыку». Неатынкаваныя фасады прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі[2].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]