Свята-Георгіеўская царква (Малыя Вераб’евічы)
Выгляд
Праваслаўны храм | |
Свята-Георгіеўская царква | |
---|---|
53°41′39″ пн. ш. 25°58′27″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Малыя Вераб’евічы |
Канфесія | Праваслаўе |
Епархія | Навагрудская |
Благачынне | Навагрудскае |
Дата пабудовы | 1991 год |
Стан | дзейнічае |
Свята-Георгіеўская царква — драўляны праваслаўны храм у в. Малыя Вераб’евічы Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца на могілках.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У XIX стагоддзі на могілках існавала драўляная царква.
Храм прыйшоў у драхласць, і на яго месцы ў 1991 годзе была пабудавана новая драўляная царква[1].
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Вырашана прамавугольным зрубам пад 2-схільным дахам, завершаным па цэнтры 8-гранным барабанам з 2-яруснай цыбулепадобнай галоўкай. Гарызантальна ашаляваныя фасады прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў ліштвах[2].
Зноскі
- ↑ ХРАМ СВЯТОГО ВЕЛИКОМУЧЕНИКА И ПОБЕДОНОСЦА ГЕОРГИЯ Архівавана 21 снежня 2019.
- ↑ Георгіеўская царква
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Свята-Георгіеўская царква (Малыя Вераб’евічы) на сайце Глобус Беларусі (руск.)