Свята-Георгіеўская царква (Нясвіж)
Выгляд
Славутасць | |
Свята-Георгіеўская царква | |
---|---|
53°13′05″ пн. ш. 26°41′37″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Нясвіж |
Канфесія | БПЦ |
Епархія | Слуцкая епархія |
Будаўніцтва | 1954 |
Матэрыял | цэгла |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Свята-Георгіеўская царква — мураваны праваслаўны храм у горадзе Нясвіж Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці. Знаходзіцца на вул. Казлова, 5.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пабудавана ў 1954 годзе. Пробашч храма з’яўляецца протаіерэй Яўген Пятровіч Лабынька[1].
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Пабудаваена з дрэва і цэглы. Твор народнага дойлідства. Прамавугольны аб’ём накрыты вальмавым дахам, завершаным па цэнтры 2-ярусным 8-гранным шатровым барабанам. Да фасада далучаны 2-ярусны цагляны прытвор, завершаны трохвугольным франтонам. Сцены прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Побач пастаўлена 2-ярусная 4-гранная драўляная званіца пад пакатым 4-схільным пакрыццём[2].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Свята-Георгіеўская царква (Нясвіж) Архівавана 26 кастрычніка 2019.
- ↑ Георгіеўская царква Архівавана 23 верасня 2020.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Свята-Георгіеўская царква (Нясвіж) на сайце Глобус Беларусі (руск.)