Свята-Георгіеўская царква (Парэчча)
Праваслаўны храм | |
Свята-Георгіеўская царква | |
---|---|
53°09′58″ пн. ш. 25°16′26″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Вёска | Парэчча |
Канфесія | Праваслаўе |
Епархія | Навагрудская |
Благачынне | Слонімскае |
Дата пабудовы | XIX стагоддзе |
Стан | дзейнічае |
![]() |
Свята-Георгіеўская царква — праваслаўны храм у в. Парэчча Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца ў боку ад вёскі, абкружана бутавай агароджай.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/b0/Pare%C4%8D%C4%8Da%2C_Jura%C5%ADskaja._%D0%9F%D0%B0%D1%80%D1%8D%D1%87%D1%87%D0%B0%2C_%D0%AE%D1%80%D0%B0%D1%9E%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%281919-39%29.jpg/220px-Pare%C4%8D%C4%8Da%2C_Jura%C5%ADskaja._%D0%9F%D0%B0%D1%80%D1%8D%D1%87%D1%87%D0%B0%2C_%D0%AE%D1%80%D0%B0%D1%9E%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%281919-39%29.jpg)
Пабудавана ў другой палавіне XIX стагоддзя з цэглы. У стане рэстаўрацыі.
Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]
Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Кананічную чатырохчасткавую кампазіцыю фарміруюць прытвор-званіца (2 васьмерыкі на чацверыку), нізкая трапезная, кубападобная малітоўная зала, прамавугольная апсіда. У сілуэце храма пануюць цыбулепадобныя галоўкі над пакатым шатровым дахам цэнтральнага аб'ёму і шатром званіцы. Тры ўваходы вырашаны арачнымі перспектыўнымі парталамі. На фоне паліхромнай бутавай муроўкі сцен вылучаны атынкаваныя элементы архітэктурнага дэкору: вуглавыя расшытыя пад руст пілястры, аркатурныя фрызы і прафіляваныя карнізы, ліштвы арачных аконных праёмаў.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свята-Георгіеўская царква (Парэчча)
- Свята-Георгіеўская царква (Парэчча) на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі (бел.)
- Свята-Георгіеўская царква (Парэчча) на сайце Radzima.org
- Свята-Георгіеўская царква (Парэчча) на сайце Глобус Беларусі (руск.)