Свята-Дабравешчанская царква (Жытомля)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Свята-Дабравешчанская царква — праваслаўны храм у в. Жытомля Гродзенскага раёна.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

На заходняй ускраіне вёскі. Пабудавана ў 1743 г. з дрэва, у 1864 г. капітальна адрамантавана.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Помнік народнага дойлідства. Пачатковы яе выгляд змяніўся пасля аднаўлення ў 1864 г. — храм быў гарызантальна ашаляваны, накрыты агульным двухсхільным дахам, на званіцы надбудаваны шацёр з макаўкай, устаноўлены новы іканастас. Але захавалася выцягнутая па падоўжнай восі 3-зрубная прасторавая кампазіцыя — асноўны зруб мае з усходняга боку працяглы прыруб прамавугольнай апсіды з утульнымі бакавымі рызніцамі, а з заходняга — двух'ярусную шатровую званіцу (васьмярык на чацверыку). Галоўны ўваход у храм аформлены сціплым ганкам пад двухсхільным дахам на 2 слупах з падкосамі. Фасады рытмічна расчлянёны вертыкальнымі брусамі-сцяжкамі і прамавугольнымі аконнымі праёмамі, апяразаны разным падкарнізным фрызам.

Інтэр'ер[правіць | правіць зыходнік]

Манументальнасць і ўрачыстасць інтэр'еру надаюць 6 драўляных калон з перакінутымі паміж імі аркамі, што падзяляе ўнутраную прастору на 3 нефы, цэнтральны з якіх павялічаны і перакрыты плоскай столлю, бакавыя — паката нахіленай. Меўся шанаваны абраз «Маці Божая».

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.