Ганак

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Ганак рускай хаты (1910)

Ганак (польск.: ganek, ад ням.: Gang, уваход), лёгкая прыбудова перад уваходам y будынак, звычайна слупавой канструкдыі.

Здаўна пашыраны ў многіх народаў Еўропы ў жыллёвых, культавых, сядзібна-палацавых пабудовах.

На Беларусі найбольш характэрны для сядзібна-палацавых пабудоў, a таксама для корчмаў, аўстэрый, ратушаў і інш. Пад уплывам стылю класіцызму ў 2-й пал. 18—19 ст. ганкі афармлялі порцікамі, трохвугольнымі або ступеньчатымі франтонамі. У гандлёвых радах, гасціных дварах, лямусах, некаторых храмах яны нератвараліся ў працяглыя па ўсім фасадзе ці навокал храма аркадныя галерэі. У вясковым будаўніцтве набылі пашырэнне ў 2-й пал. 19 ст.

Традыцыйны ганак — адкрыты: памост з 1- ці 2-схільнай стрэшкай на 2—4 слупах. Як дамінанту, што акцэнтуе ўваход y жыллё, ганак аздабляюць разьбянымі закрылінамі па краях стрэшкі, ажурным карнізам, вільчыкам. У 20 ст. адкрытыя ганкі саступілі месца паўзакрытым, ва ўнутранай прасторы да сценак ставяць 2 лаўкі. Традыцыйны разьбяны дэкор часам дапаўняецца паліхромнай расфарбоўкай. Такія ганкі больш пашыраны ва ўсходніх раёнах, на Гомельшчыне іх заглыбляюць y вуглы хаты (упоравень са сценамі). На астатняй тэрыторыі Беларусі пераважаюць закрытыя ганкі — веранды або веранды ў спалучэнні з адкрытым ці паўзакрытым ганкам.

Цяпер y мураваным індывідуальным і тыпавым будаўніцтве сценкі ганка ўтвораны нярэдка з фігурна выгнутых металічных элементаў. У шматпавярховых, секцыйных, блакіраваных дамах, дамах вежавага тыпу і інш. ганкі — уваходы ў пад’езды — афармляюць казыркамі, дэкаратыўнымі кратамі, мазаічнымі пано і інш.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т.: А — Аршын / Рэд кал.: Г. П. Пашкоў і інш. -Мінск: БелЭн, 1996, т. 5, стар. 20