Свята-Крыжаўзвіжанская царква (Збочна)
Выгляд
(Пасля перасылкі з Свята-Крыжаўзвіжанская царква, Збочна)
| Праваслаўны храм | |
| Свята-Крыжаўзвіжанская царква | |
|---|---|
| | |
| 53°03′56″ пн. ш. 25°02′39″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Вёска | Збочна |
| Канфесія | Праваслаўе |
| Епархія | Навагрудская |
| Благачынне | Слонімскае |
| Дата пабудовы | XIX стагоддзе |
| Стан | дзейнічае |
Свята-Крыжаўзвіжанская царква — праваслаўны храм у в. Збочна Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці. Знаходзіца на ўскраіне вёскі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пабудавана ў XIX стагоддзі з дрэва.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Помнік народнага дойлідства. Вырашана прамавугольным зрубам з трохграннай апсідай, двухсхільны дах над якой пераходзіць у вальмавы. Да фасада дабудавана трох’ярусная (васьмярык на 2 чацверыках) званіца, завершаная двух’яруснай цыбулепадобнай галоўкай. Вертыкальна ашаляваныя фасады расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў лучковых ліштвах.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Свята-Крыжаўзвіжанская царква (Збочна) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
