Свята-Крыжаўзвіжанская царква (Ляхавічы)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Праваслаўны храм
Свята-Крыжаўзвіжанская царква
53°02′27″ пн. ш. 26°15′04″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Ляхавічы
Канфесія Праваслаўе
Епархія Пінская і Лунінецкая епархія
Будаўніцтва 19901992 гады
Стан дзейнічае
Map

Свята-Крыжаўзвіжанская царква — мураваны праваслаўны храм у горадзе Ляхавічы Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Знаходзіцца каля могілак на вул. Сонечная, 4.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першы вядомы храм узгадваецца 5 верасня 1564 года, аб яго існаванні паведамляе «Прывілей Жыгімонта Аўгуста свяшчэнніку Ляхавіцкай царквы святога Юрыя Міхаілу Лявонавічу на карчму ў яго маёнтку Еўлашэвічы». У гэты час святаром быў М. Лявонавіч, бацька вядомага беларускага мемуарыста Ф. М. Еўлашэўскага. Вырашана 3-нефавай базілікай, завершанай паўкруглай апсідай. Двухсхільны дах цэнтральнага высокага нефа на фасадзе завершаны 8-гранным барабанам з цыбулепадобным купалам, тарцы бакавых нефаў — макаўкамі. Фасады расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі ў ліштвах з чырвонай цэглы. Першае апісанне пабудаванай па фундацыі паноў Хадкевічаў і паноў Сапегаў, драўлянай царквы святога Юрыя ў мястэчку Ляхавічы сустракаецца ў дакументах Візітаў уніяцкіх цэркваў Мінскага і Навагрудскага сабораў 1680—1682 гадоў. Святаром царквы на той час быў Юрый Далмацкі. Прыхаджан пры царкве было 1200 душ.

Сучасны храм пабудаваны ў 1992 годзе на месцы папярэдняга храма.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Пабудавана з выкарыстаннем элементаў рэтраспектыўна-рускага стылю на месцы папярэдняга храма[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
  • «Візіты уніяцкіх цэркваў Мінскага і Навагрудскага сабораў 1680—1682 гг.» / Укладальнік Д. В. Лісейчыкаў. — Мінск: І. П. Логвінаў, 2009. — 270 с., стар. 131—132.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]