Свята-Мікалаеўская царква (Іказнь)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Праваслаўны храм
Свята-Мікалаеўская царква
Свята-Мікалаеўская царква ў Іказні
Свята-Мікалаеўская царква ў Іказні
55°37′16,9″ пн. ш. 27°15′30,44″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Аграгарадок Іказнь
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Епархія Полацкая і Глыбоцкая
Благачынне Браслаўскае
Архітэктурны стыль рэтраспектыўна-рускі
Дата пабудовы 1905 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Г000196шыфр 213Г000196
Стан дзейнічае
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Свята-Мікалаеўская царква — праваслаўны храм у в. Іказнь Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Знаходзіцца ў цэнтры вёскі. Пабудавана ў 1905 г. з цэглы на месцы папярэдняга храма, які згадваецца ў 1881 г.[1]

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Трохчасткавая аб'ёмна-прасторавая кампазіцыя храма складаецца з прытвора-званіцы, малітоўнай залы і пяціграннай апсіды. Асноўны кубападобны аб'ём мае 2-і нізкі квадратны ў плане ярус, чатырохсхільны пакаты дах якога завершаны цыбулепадобнай галоўкай на васьмігранным барабане. Надбудаваная над прытворам двух'ярусная (васьмярык на чацверыку) званіца завершана шатром з макаўкай. Арачны ўваходны праём аформлены 2-гранным парталам на калонках. Архітэктурны дэкор уключае аркатурныя паясы, пластычныя ліштвы арачных аконных праёмаў, вуглавыя калонкі, прафіляваныя карнізы на сухарыках.

Зноскі

  1. Литовские епархиальные ведомости. 1881. № 12. С. 107.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]